Молодежь

Аб чым мараць ліцэісты?

лицеййййСёлета ў свята вясны вучні сустракалі аднакласніц каля ўваходу ў ліцэй і аздаблялі дзявочыя галоўкі… каронамі.

Упрыгожанне пасуе 11-класніцы Крысціне НЕЎДАХ. Але дзяўчына не бавіць
час каля люстэрка ў чаканні адказу, “кто на свете всех милее”. Залатая медалістка міжнароднай алімпіяды працягвае займацца навуковымі
даследаваннямі, якія спадзяецца працягнуць у ВНУ.
Розныя памкненні ў цяперашняй моладзі. На конкурсах навукова-даследчых работ 11-класнік Ілья ЧУМАК уразіў журы тым, што тэму па нямецкай лінгвістыцы абараняў на беларускай мове! Зразумела, не за арыгінальнасць ён тройчы адзначаны дыпломамі першай ступені. Грунтоўная падрыхтоўка з дапамогай настаўніцы Святланы Гапко дазволіла вучню перамагчы ў раёне, а таксама Брэсце і Мінску. Улічваючы рускамоўнае асяроддзе юнака, многія раілі яму “быць, як усе”. Такія парады не паўплывалі
на выбар ліцэіста. Яго непахіснасць – сапраўды мужчынская рыса характару, што яшчэ не раз давядзецца выкарыстоўваць у дарослым жыцці.
Няхай прадстаўнікоў “моцнай паловы” ліцэя на значныя ўчынкі натхняе тая захопленасць аднакласніц, з якой прыгажуні ўласнаручна выраблялі і напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны прышпільвалі хлопцам гальштукі-«бабачкі». Яны хацелі дадаць элегантнасці віноўнікам урачыстасці – і гэта ўдалося. І хутка кожная стала “прынцэсай”, “каранаваная” самымі лепшымі мужчынамі на свеце – ліцэйскімі сябрамі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть