Молодежь

Адкрыты дыялог з пакаленнем NEXT

Старшыні райвыканкама Васілю Агіевічу даводзіцца часта праводзіць нарады, сустрэчы, мець зносіны з людзьмі, якія ўжо заявілі пра сябе як асобы і маюць за плячамі пэўны жыццёвы вопыт. Многае, што сёння адбываецца ў раёне, разлічана на перспектыву, для тых, хто робіць свае першыя крокі ў самастойнае жыццё. А можа кіраўніцтва раёна выбрала няправільны шлях? Можа моладзь ставіць іншыя мэты і шукае асаблівыя ідэалы? Расставіць кропкі над “і” дапамагла сустрэча Васіля Міхайлавіча з выпускнікамі ліцэя, якая прайшла ў рамках праекта “100 пытанняў даросламу”.
Сустрэча пачалася з манало-
га старшыні райвыканкама,
у якім ён расказаў пра дасягненні лунінчан, пра тое, што зроблена ў раёне дзеля паляпшэння дабрабыту гараджан і вяскоўцаў. Прамоўца падкрэсліў важнасць сацыяльна-значымых аб’ектаў у Лунінцы, такіх як лядовая арэна, басейн і стадыён і выказаў жаданне бачыць там ліцэістаў не толькі гледачамі, а і ў якасці актыўных удзельнікаў спартыўных заняткаў і мерапрыемстваў. Кіраўнік раёна даў таксама высокую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі ў элітнай установе: “Ліцэй заўсёды знаходзіўся і зараз знаходзіцца на вяршыні адукацыі. Тут створана асаблівая атмасфера, і вы павінны сваімі ведамі і паводзінамі даказаць, што вы – лепшыя з лепшых”. Раён мае патрэбу ў высокакваліфікаваных кадрах, таму Васіль Міхайлавіч спа-дзяецца, што многія выпускнікі пасля атрымання прафесіі вернуцца на радзіму і будуць працаваць на росквіт Лунінеччыны.
Аб тым, што ліцэістам і сапраўды неабыякавы працэсы, што адбываюцца ў нашым раёне і краіне, сведчылі і пытанні, якія яны задалі В.М. Агіевічу.
– Вы лічыце справядлівым тое, што зраўнялі прахадны бал у ВНУ для вяскоўцаў і гараджан?
– Раней ён таксама быў аднолькавым. І гэта справядліва, толькі не згодны з тым, што ўмовы для паступаючых сталі мяняцца вельмі часта. Улічваючы, што сельская гаспадарка сёння мае патрэбу ў ква-ліфікаваных спецыялістах, то цудоўна, што ў навучальныя ўстановы, дзе іх рыхтуюць, павялічылася колькасць бюджэтных месцаў.
– Чаму дэманціравалі помнік Зоі Касмадзям’янскай на Прывакзальнай плошчы ў Лунінцы?
– Гэта помнік пакарыцелям космасу. Зараз ідзе рэканструкцыя Прывакзальнай плошчы, і помнік на часовае захоўванне перадалі ў камунальную службу. Магчыма ён будзе ўстаноўлены, але ў іншым месцы. Яно зараз вызначаецца.
– Ці будзе ў Лунінцы “Еўраопт”?
– Не бачу ў гэтым неабходнасці. У нашых магазінах даволі шырокі асартымент тавараў. Усе разумеюць, што з паяўленнем супермаркета, многія нашы прадпрыемствы гандлю апынуцца ў складанай сітуацыі. Згадзіцеся, што нам патрэбна такая структура, якая здольна забяспечваць прадуктамі харчавання не толькі гараджан, але і ўсіх жыхароў раёна нават у самых аддаленых вёсках. Што датычыць цэнавага фактару, то большая частка тавараў, на якія ўстанаўліваюцца скідкі, маюць тэрмін рэалізацыі, блізкі да заканчэння або наогул пратэрмінаваны. Такім чынам, не трэба занадта давяраць рэкламе.
– На днях набываў мінеральную ваду ў магазіне райспажыўтаварыства. Бутэлька ёмістасцю 1,5 літра каштавала танней той, што мае аб’ём у два разы меншы. Яна сапраўды была са скідкай. Але калі прыгледзеўся, то яе, зыходзячы з тэрміну рэалізацыі, нельга было ўжываць. Дык хіба ж гэта парадак?
– Спадзяюся, вы не набылі гэтую мінеральную ваду? Зразумела, агрэхі здараюцца і ў нашых мага-зінах. Але, калі вы выявілі падобны факт, трэба паведаміць пра гэта загадчыку магазіна, і такі тавар бу-дзе зняты з рэалізацыі. Калі мы не будзем маўкліва праходзіць каля такіх фактаў, то разам зможам навесці парадак.
– Чаму з усіх тавараў больш за ўсё даражаюць тытунёвыя вырабы і алкаголь?
– Гэта – падакцызныя тавары, і павелічэнне акцызаў рэгулюецца на дзяржаўным узроўні. На мой погляд, танныя алкаголь і цыгарэты з’яўляюцца адным з фактараў, які ўплывае на высокі працэнт ужываючых сярод моладзі. Пакуль цэны на цыгарэты і алкаголь у нас менш за еўрапейскія. Але лепш, калі вы наогул не будзеце купляць тавары з гэтай катэгорыі.
– Як вы адносіцеся да сучаснай музыкі і кіно?
– Мне блізка музыка, якую можна лічыць класікай, – Элтан Джон, “Бітлз”, “Пінк Флоід”… Паважаю айчынную эстраду – Іна Афанасьева, Руслан Аляхно і шэраг салістаў аркестра Міхаіла Фінберга. Што датычыць кіно, то падабаюцца рускія серыялы, з уласцівымі нашаму менталітэту гумарам і традыцыямі. Але часцей гляджу навукова-пазнавальныя праграмы геаграфічнай, гістарычнай накіраванасці, а таксама пра жывёльны свет.
– Як вы адносіцеся да дабрачыннасці? Наш ліцэй зараз актыўна ўдзельнічае ў акцыі “Пабудуем хоспіс разам”. Узвядзенне дзіцячага анкалагічнага цэнтра плануецца ў Бараўлянах. Мы сабралі невялікую суму. Цудоўна было б, каб усе лунінчане далучыліся да яе. Ці можна ўстанавіць спецыяльныя боксы для збору сродкаў у магазінах?
– Дабрачыннасць – гэта святая справа і цудоўна, што вы не застаяцеся ў баку ад такіх акцый. Мы вывучым вашу прапанову і абавязкова што-небудзь арганізуем.
– Што робіцца ў плане добраўпарадкавання?
– У раёне шмат робіцца ў плане добраўпарадкавання, не дарма ж мы 5-ы год запар выходзім пераможцамі ў абласным аглядзе-конкурсе. Вы заўважылі, як папрыгажэў мікрараён Баханова. Індывідуальнай забудове будзем і надалей надаваць увагу, на чарзе – Пнішча. Дзякуючы падтрымцы губернатара, зрабілі дарогу да Багданаўкі. Зараз вядуцца работы па абнаўленню Прывакзальнай плошчы. Ёсць праект на рэканструкцыю вуліцы Савецкая. Планаў шмат.
– А калі дабудуюць дарогу на Белае возера?
– А ці трэба? Мы павінны захаваць нашу жамчужыну чыстай і ўнікальнай – гэта галоўнае. Калі-небудзь заасфальтуем, але пакуль гэта не з’яўляецца першаступеннай задачай.
– Некалькі год таму ўзрадавала добраўпарадкаванне на вадаёме Баханова. А чаму зараз усё запусцілі?
–Да купальнага сезона навядзем парадак.
– Ці будзе захаваны сасновы бор каля ліцэя?
– Зразумела. Гэта ж – лёгкія нашага горада. Мару, што калі-небудзь пабудуем тут некалькі спартыўных пляцовак, добраўпарадкуем і зробім любімым месцам адпачынку для бацькоў з дзецьмі.
– Калі адновіць работу басейн?
– Прафілактычныя работы закончаныя, зараз вядзецца запаўненне чашы. Думаю, ў бліжэйшыя дні зможаце зноў плаваць па блакітных дарожках.
– Ці зарэгістраваны вы ў сацыяльных сетках?
– Не, але нічога не маю супраць іх. Мне дастаткова зносін у рэальным фармаце. Камп’ютарам карыстаюся, скайпам таксама.
– Як вы лічыце, наколькі неабходна сёння гаварыць аб папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры?
– Наша мова вельмі мілагучная і прыгожая. Яе трэба берагчы і шанаваць. На жаль, не так многа лю-дзей размаўляюць на ёй. У нас на Палессі – свае дыялекты. Але гэта наша мова. Не захаваем яе – не захаваем нацыю. Вельмі прыемна, што вас хвалюе гэта пытанне.

На развітанне старшыня райвыканкама пажадаў выпускнікам удачы
на тэсціраванні, падзякаваў за цёплую сустрэчу
і сфатаграфаваўся на памяць.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть