КультураМолодежь

Алімпіядныя поспехі багданаўскіх школьнікаў

Аддаленасць ад райцэнтра і іншых населеных пунктаў з добра развітай структурай накладвае адбітак на дзейнасць калектыву Багданаўскай СШ. Але нягледзячы ні на што, школа застаецца цэнтрам жыцця вёскі.

Сённяшні дзень гэтай установы – настаўніцка-вучнёўская садружнасць з 33 педагогаў і 218 вучняў. Прафесіяналізм і адданасць справе першых, зацікаўленасць у вучобе  другіх даюць свой плён. Штогод растуць паказчыкі якасці і паспяховасці. Калектыў заслужана ганарыцца ўдзелам у алімпіядным руху і з’яўляецца адным з лідараў сярод школ Лунінеччыны на працягу апошніх год па колькасці дыпломаў абласной алімпіяды па вучэбных прадметах: 2010-ты – 11 дыпломаў, 2011-ты – 19, 2012-ты – 20.

Як вядома, за лічбамі – карпатлівая праца настаўнікаў. Якасны падмурак для будучых поспехаў закладваюць педагогі пачатковых класаў – Валянціна Антановіч, Наталля Ільючык, Вольга Савіч, Людміла Ярмольчык. Здольнасці таленавітых вучняў развіваюць выкладчыкі Людміла Катовіч, Таццяна Савіч, Алена Ільючык, Людміла Антановіч, Ганна Кашкевіч, Ганна Мелюх, Таццяна Ільючык, Іна Савіч. Адказна выконваюць свае абавязкі і карыстаюцца павагай сярод калег настаўнікі: фізічнай культуры і здароўя – Леанід Кавалевіч, працоўнага навучання – Віктар Жогла, дэфектолаг – Сяргей Ярмольчык.

Атрыманыя веды дазваляюць выпускнікам годна вытрымліваць выпрабаванні цэнтралізаванага тэсціравання і паступаць у навучальныя ўстановы. Сур’ёзную падрыхтоўку юнакам і дзяўчатам забяспечылі летась Марыя Мялешка, Людміла Катовіч і інш. З удзячнасцю тут прыгадваюць выпускніц-медалістак Вольгу Кавалевіч і Вольгу Савіч.

Новы навучальны год унёс карэктывы ў педагагічны калектыў. Упершыню віншаванні з прафесійным святам будзе прымаць малады спецыяліст, настаўнік фізікі Наталля Цяльпук. Цёплыя словы прагучаць у адрас ветэрана, народнага майстра Васіля Савіча, які на заслужаным адпачынку плануе працягнуць творчую справу ў новых аўтарскіх праектах.

Адміністрацыя Багданаўскай СШ, у асобах дырэктара Алены Ярмольчык, яе намеснікаў Валянціны Мелюх і Людмілы Ільючык, адрасуе сваім калегам найлепшыя віншаванні і шчырыя пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть