Молодежь

Беражы свой свет!

светГэты заклік стаў галоўным лейтматывам тэматычнага вечара, прымеркаванага да Сусветнага дня са барацьбы СНІДам. Прайшоў ён у Палацы культуры РУВП «Граніт» і сабраў старшакласнікаў з усіх навучальных устаноў горада.
Нарколаг філіяла №1 «Мікашэвіцкая бальніца” Уладзімір Скіба праінфармаваў пра колькасць захварэўшых у свеце, Беларусі і нашым рэгіёне. Простымі і даступнымі словамі ўрач распавёў пра спосабы інфіцыравання і магчымасцях яго пазбегнуць. Звярнуў увагу і на адну акалічнасць – на Лунінеччыне, мужчыны, як правіла, набылі смяротны вірус ін’екцыйным шляхам, а вось усе жанчыны, – падчас палавых сувязяў. З крымінагенным становішчам у маладзёжным асяроддзі пазнаёміла супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Святлана Каховіч, а з работай БРСМ – в.а. першага сакратара Юлія Шчур. Пасля прагляду дакументальнага фільма пра лёс маладой пары, якая не мела пастаяннага месца жыхарства, і невялікага канцэрту мерапрыемства перамясцілася ў фае другога паверху ПК, дзе адбылася дыскатэка. Падлеткі змаглі не толькі ад душы патанцаваць, але атрымаць інфармацыйны брашуры і лістоўкі і ад раёнай арганізацыі Чырвонага Крыжа і пазнаёміцца з працамі конкурсу плакатаў пра прафілактыку ВІЧ-інфекцыі і СНІДу. Перамогу ў ім сёлета святкавалі Мікашэвіцкая СШ №2, по-літэхнічны каледж і СШ №4 г. Лунінца
Х Х Х
Інфармацыйныя гадзіны прайшлі ва ўсіх навучальных установах раёна.
На здымку: удзельніцы тэматычнай вечарыны.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть