КультураМикашевичиМолодежьОфициально

Будаваць і ўпрыгожваць –

день микашевич2гэтымі простымі, стваральнымі словамі можна вызначыць галоўную задачу будаўнікоў, чыё прафесійнае свята адзначылі ў мінулыя выхадныя. Дарэчы, з цяперашняга года гэта падзея для жыхароў Мікашэвіч стала больш значнай. Прынята рашэнне ў Дзень будаўніка святкаваць і Дзень горада.

Уздоўж жылых дамоў рамясцілася выстава спецыяльнай тэхнікі, якая выкарыстоўваецца ў паўсядзённай працы будаўнікамі, а таксама аўтамабілі службаў хуткага рэагавання. Прычым, можна было не проста пазнаёміцца з машынамі, але і забрацца ў кабіны, пася-дзець за рулём. Прадстаўнікі Лунінецкага прафесійна-тэхнічнага каледжа давалі кансультацыі па будаўнічых спецыяльнасцях, арганізаваўшы выязную прыёмную камісію. Можна было наведаць перасоўны заапарк, пракаціцца на каруселях, прыняць  удзел у фізічных спраборніцтвах і на атракцыёнах, падмацаваць сілы ў палатках выязнога гандлю.

день микашевичАфіцыйная частка адкрылася ўзнагароджаннем работнікаў РУВП «Граніт», удастоеных звання «Лепшы па прафесіі». Прадстаўнікоў калектыва павіншавалі генеральны дырэктар прадпрыемства Эдуард Гаўрылковіч і яго намеснік Маргарыта Серавокая. А ў глядзельнай зале Палаца культуры да «гранітаўцаў» далучыліся іншыя героі дня – работнікі ААТ «Спецжалезабетон» і БУ-63. Пра ўклад будаўнікоў у эканоміку рэгіёна нагадалі старшыні райвыканкама – Васіль Агіевіч і гарвыканкама – Анатоль Давыдовіч. За самаадданую працу па-дзякавалі работнікам Васіль Басевіч і Аляксандр Дудіч, старшыня прафкама «Граніта» Таццяна Гарбенка. Добрым дадаткам да віншавальных слоў сталі канцэртныя нумары ад калектываў мастацкай сама-дзейнасці з Мікашэвіч і Жыткавіч.

Тым часам народнае гулянне каля Палаца культуры набірала абароты. Амаль два дзясятка падлеткаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах па фігурным кіраванні веласіпедам, арганізаваным супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі пры дапамозе Беларускага Чырвонага Крыжа. Дарэчы, валанцёры раённай арганізацыі падарылі гараджанам нямала радасных імгненняў з дапамогай цікавых конкурсаў і роставых лялек.

Своеасаблівай паўзай у забавах стала агучванне вынікаў гарадскога конкурса па добраўпарадкаванню. Прызёрамі сярод прадпрыемстваў сталі РУВП «Граніт», ААТ «Спецжалезабетон» і рачны порт, а сярод непрамысловых арганізацый – філіял №1 «Мікашэвіцкая бальніца», гімназія імя У. Нядзведскага і дзіцячы сад №2. Сярод камерцыйных структур не было роўных у азеляненні ПУВП «Белсіт». Лепшымі аб’ектамі гандлю названы магазіны «Вясёлка», «Мідсэрвіс» і «Алімп». Званне «Самая добраўпарадкаваная вуліца» дасталася Першамайскай, а дамамі ўзорнага парадку прызнаны сядзібы Надзеі Зінчанка і Аляксандра Шуляка. Пасля ўручэння памятных падарункаў тром парам маладых кіраванне мерапрыемствам цалкам перайшло ў рукі гасцей з Міншчыны – артыстаў ансамбля казачай песні «Бацька-атаман» і групы «Славянскі сувенір».

Фінальнай кульмінацыяй свята стаў вячэрні феерверк.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть