Молодежь

Быць у трэндзе з БРСМ

Жыццё гуртуецца вакол моладзі. Яно падобна бурлівай рацэ, якая дэманструе стромкія парогі. У гэтым бясконцым руху сваёй мэты дасягаюць толькі тыя, хто не саромеецца праяўляць энергічнасць. Да прыкладу, актывісты БРСМ. Даведацца пра жыццё самых ініцыятыўных юнакоў і дзяўчат раёна дапамагла в.а. першага сакратара райкама БРСМ Юлія Шчур:
– Мінулы год выдаўся няпростым, але ў той жа час плённым. Сёння наш актыў налічвае 2886 чалавек (летась – 2161). Прайшло шмат акцый і мерапрыемстваў (“100 ідэй для Беларусі”, “MobilaArt”, “Дзякуй за Перамогу”, “За Беларусь”, конкурс “Лепшая пярвічная арганізацыя”). Але самай цікавай, як і самай складанай, заставалася арганізацыя занятасці моладзі ў летні перыяд. У 2013-ым часова працаўладкавалі 140 чалавек. Вучні школ, члены нашай арганізацыі былі заняты ў васьмі атрадах, створаных пры Лунінецкай і Мікашэвіц-кай ЖКГ, прафесійна-тэхніч-ным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці, СВК “Багданаўка”, “Хваецкае”, “Новае Палессе”.
Дарэчы, работа на гэты год плануецца не толькі на аснове кансультацый з органамі выканаўчай улады. Важную ролю адыгрываюць прапановы актыву, а таксама вынікі даследаванняў. Напрыклад, летась правялі апытанне з мэтай раскрыцця сацыяльна-псіхалагічных асаблівасцей сучаснай моладзі. Вынікі паказалі, што арганізацыя вольнага часу – найбольш прывабны для іх бок дзейнасці маладзёжнага аб’яднання.
Акрамя асноўных напрамкаў работы, асаблівую ўвагу збіраемся надаць праектнай дзейнасці. У планах на люты – акцыя “Беражы жыццё”, конкурс патрыятычнай песні ў Кажан-Гарадоцкай СШ, чарговы этап праекта “100 пытанняў даросламу”. Да 28 лютага працягнецца дабрачынная акцыя для маладых інвалідаў “Дарогамі дабра”. Для нас важна не проста правесці пэўнае мерапрыемства, арганізаваць акцыю, а зрабіць так, каб яны сталі традыцыйнымі.
Хацелася б адзначыць, што недастаткова эфектыўна наладжана ўзаемадзеянне з пярвічнымі арганізацыямі БРСМ у сельскагаспадарчых кааператывах. Неабходна больш старанна падбіраць формы і метады работы з вясковай моладдзю, улічваючы іх інтарэсы і патрэбы. Не ў поўнай меры задзейнічаны актывісты БРСМ у добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Трэба дадаць, што сёння перад арганізацыяй стаіць галоўная задача – фарміраванне моды на БРСМ. Нашы мерапрыемствы павінны стаць па-сапраўднаму папулярнымі ў маладзёжным асяроддзі. А гэта, сябры, залежыць толькі ад нас.

Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. Вот уж да… Трэнданули…
    Решила загуглить: “Тренд — основная тенденция изменения временного ряда, в моде — актуальное (ближайшее, краткосрочное) направление, периодически повторяющаяся тенденция развития моды”. К чему это в данном случае? Прежде чем писать, может стоило бы в словарь заглянуть?

  2. нУ ЧТО ЭТО ЗА СЛОВА такие–тренд,бренд,волонтер,саммити т.д.Неужели нет нормальных,понятных слов.Лично я не понимаю смысла”быць у трэндзез….”А как это?Ведь газету читают и пожмилые люди,и этот триндеж непонятен.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть