Молодежь

Была б сям’я, а закон знойдзецца

У Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і летась унесены змяненні і дапаўненні, якія каменціруе начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Святлана Яроцкая:
– У горадзе і раёне няпростая дэмаграфічная сітуацыя. У 2012 годзе пайшлі з жыцця 1003 чалавекі, нарадзілася 776 немаўлят. З іх 23 дзіцяці – у замежных асоб з Малдовы, Азербайджана, Арменіі і інш. Па выніках мінулага года ўзаконілі свае адносіны 468 пар. 20 грамадзян узялі шлюб з іншаземцамі з Расіі, Канады, Грузіі, Германіі, Ірландыі… Не толькі моладзь задумваецца пра стварэнне сям’і. Рэгіструюцца і познія шлюбы, дзе ўзрост “маладых” перавышае 60 год. Цікавы і такія факты: 5 жанчын сталі матулямі пасля сарака, а 2 мужчын татамі – пасля пяцідзесяці.
– Як праходзіць працэс нараджэння сям’і?
– У новым вясельным сезоне вальс Мендэльсона для маладых можа прагучаць пасля трох дзён з дня падачы заявы. Самыя нецярплівыя жаніхі і нявесты, якія маюць уважлівыя прычыны, сярод іх – цяжарнасць, наяўнасць агульнага дзіцяці і г. д. змогуць ажаніцца да заканчэння гэтага тэрміну.
– У часы нашых бацькоў працэс шлюбу абавязкова праходзіў у ЗАГСе або сельвыканкаме. Ці захаваліся гэтыя патрабаванні?
– Рэгістрацыя шлюбу цяпер можа быць праведзена як у аддзеле ЗАГС, так і ў любым месцы, якое падабаецца маладым. Гэта дом адпачынку, прырода, гістарычны цэнтр і г.д. Не застаецца без увагі і той факт, што ў мясцовыя органы ЗАГС могуць звяртацца замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства, пры ўмове, калі адзін з маладых мае дазвол пражываць на тэрыторыі нашай краіны.
– Ці агавораны ў новым Законе правы і абавязкі тых, хто не змог зберагчы цяпло сямейнага ачага?
– Муж і жонка, у якіх няма непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці, могуць развесціся не ў судзе, як гэта было раней, а ў ЗАГСе. Цікавым у дзеючым Законе з’яўляецца палажэнне аб тым, што жанчына, якая знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцём, на працягу трох год пасля яго нараджэння, можа запатрабаваць ад былога мужа фінансавую падтрымку.
– Якія парады вы далі б маладым?
– Сумеснае жыццё – гэта цэлая навука. І толькі ўзаемная любоў, павага, пастаянная гатоўнасць падтрымліваць адзін аднаго дапамогуць пабудаваць шчаслівы шлюб. Увага, чуласць, уменне зразумець і дараваць – вось тры кіты сямейнага дабрабыту.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть