Бывай, Лета! Прывітанне, школа!
Молодежь

Бывай, Лета! Прывітанне, школа!

1 сентября9 тысяч 60 хлопчыкаў і дзяўчынак селі за парты ў школах Лунінеччыны. А 31 верасня для іх прагучаў званок, які абвясціў пачатак новага навучальнага года. Мы пабывалі на ўрачыстай лінейцы ў Язвінскай СШ. Лера Вароніч, Ягор Біцутка і Яна Богдан сёлета разам з яшчэ 13-цю юнымі аднавяскоўцамі сталі вучнямі 1-га класа вясковай школы.

Пабудаваная па праграме пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, школа і сёння радуе дагледжанасцю і ўтульнасцю класных пакояў, дзе будуць атрымліваць веды 239 вучняў. Гэта крыху менш, чым у папярэднім годзе, але педагогі запэўнілі ў станоўчай дэмаграфічнай дынаміцы ў Язвінках і навакольных вёсках. Прынамсі, першакласнікаў сёлета больш, чым летась.

Зразумела, што для падтрымання належнага парадку ў самім будынку і на тэрыторыі школы патрэбны немалыя сродкі. У 2010 годзе за кошт абласнога і раённага бюджэтаў тут адноўлены фасад, заменена на энергазберагаючае асвятленне ва ўсіх пакоях, а замест старых вокнаў устаноўлены сучасныя шклопакеты.

Адметна, што ў гэтым годзе касметычны рамонт у школе выкананы за ўласныя сродкі. Іх удалося зарабіць на вырошчванні рассады кветак. Заказ на яе паступіў ад раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і дырэктар СШ Галіна Ждановіч абгрунтавана спадзяецца, што плённае супрацоўніцтва працягнецца і ў будучым. Ва ўсялякім выпадку, дзякуючы менавіта яму ўлетку была магчымасць выдаткаваць на рамонт больш як 14 мільёнаў рублёў.

Істотная дапамога і бацькоў дзетак, што навучаюцца ў школе. Іх стараннямі абсалютна новы сучасны выгляд набыў кабінет рускай мовы і літаратуры. Зараз у навучальнай установе працуюць над абсталяваннем школьнай канферэнцзалы, дзе плануецца праводзіць усе больш-менш значныя мерапрыемствы.

Дарэчы, Язвінская СШ мае вядомасць установы, якая славіцца моцнымі педагагічнымі традыцыямі. Тут высокі працэнт паступіўшых у прэстыжныя  ВНУ на бюджэтную форму навучання. Планку зніжаць не збіраюцца, тым больш, што сёлета ў школе адноўлена профільнае навучанне з паглыбленым вывучэннем матэматыкі і фізікі. Акрамя гэтага, умелая прафарыентацыйная работа садзей-нічае таму, што прыкладна 12 працэнтаў выпускнікоў штогод працягваюць навучанне ў каледжах Лунінеччыны, атрымліваючы на-дзвычай запатрабаваныя рабочыя прафесіі.

Але ж, вернемся да ўрачыстасці. Яна і сапраўды атрымалася цёплай і ўражваючай. Пранікнёна гучаў гімн школы, а хвіліна, калі пад яго светлыя гукі на пляцоўку ступілі першаклашкі, упэўнена, застанецца ў памяці і малышоў, і выпускнікоў, што ўпэўнена трымалі іх за рукі. Хваляваліся бацькі, не ўпусціўшыя магчымасць па-дзяліць радасць першага званка са сваімі сынамі і дочкамі. Яны не абмежаваліся прывітальнымі словамі, а ўручылі прыгожы каравай настаўніцы пачатковых класаў Валянціне Зосіч. Пасля гэтага “другую маму” і яе выхаванцаў шчодра абсыпалі зернем, зычачы плённага і шчаслівага шляху ў краіну ведаў.

Да гармоніі фізічнага і духоўнага развіцця пажадаў імкнуцца настаяцель мясцовага Спаса-Прэабражэнскага храма іерэй Сергій Чыж. Ад імя раённага выканаўчага камітэта прысутных павіншавала галоўны рэдактар “Лунінецкіх навін” Таццяна Вайцяхоўская.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть