Молодежь

Час быць актыўнымі!

брсмДнямі ў актавай зале СШ №4 горада Лунінца адбылося ўручэнне членскіх білетаў ГА “БРСМ”.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася першы сакратар райкама Юлія Шчур. Яна расказала аб маладзёжнай арганізацыі, яе значнасці ў жыцці юнакоў і дзяўчат, якія праходзяць школу грамадзянскага стаўлення.

Старшыня савета ветэранаў Надзея Лазіцкая падзякавала падлеткам за тое, што яны праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю, дапамагаюць пажылым людзям і аказваюць шэфскую дапамогу ветэранскай арганізацыі.

Дырэктар РФСК “Здароўе” Ігар Гапон расказаў шмат цікавага са свайго жыцця, вучобы, працоўнай дзейнасці. Пасля завяршэння выступлення ён уручыў членскія білеты вучням 9-10 класаў. Гэту ж прыемную місію выканаў і загадчык сектара па справах моладзі райвыканкама Сяргей Молчан. Ён таксама адзначыў, што калі дзецям падабаецца творчая дзейнасць, актыўнасць, калі ім споўнілася 14 год, то маладзёжная арганізацыя – для іх. Канцэртную праграму аздобілі сваімі творчымі нумарамі Анастасія Дземідзюк, Алеся Лукашэвіч, Аляксандра Мшар, Андрэй Ляшук і Аляксандра Скіба.

Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства паказальным выступленнем спартыўнага клуба “Самурай”.

 

СКАРЫСТАЙСЯ СВАІМ ПРАВАМ!

Членскі білет ГА “БРСМ” – гэта не толькі актуальна, цікава і прэстыжна, але і выгадна.

Актывісты арганізацыі маюць права на дысконтныя скідкі. Іх прадастаўляюць ювелірная майстэрня “Сапфір”, цырульня ў гасцініцы “Юбілейная”, басейн “Дэльфін”, спартыўны клуб “Самурай”, ДЮСШ па зімовых відах спорту “Алімп-2011”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

4 комментария Комментариев

  1. тогда не было, зато позже появился. “Золото” ж не тускнеет.

  2. Знаю,что орден был вручен за трудовые подвиги молодежи на мелиорации Полесья.Секретарем РК ЛКСМБ был то ли Кудренок,то ли Мороз.Тогда работала и Валя Протасовицкая(ныне покойная).Ну а черного рынка небыло.

  3. Buzolu.Ой, чувствуется, вы что-то знаете. Поделились бы с народом! А то и правда, такой орденок на черном рынке стоит дай боже…

  4. А знает ли молодежь,что районная комсомольская организация была награждена орденом Трудового Красного Знамени?И где тот орден?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть