Молодежь

Чэмпіёны!

14У Мінску адбыліся першынство і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па танцавальным спорце. У барацьбу за тытул пераможцаў уступілі ўдзельнікі ўзорнага калектыву “Мірыданс” на чале з мастацкім кіраўніком Святланай Галка.

Юныя лунінчане з’яўляюцца членамі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі альянс танцавальнага спорту”, які праводзіць спаборніцтвы пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму нашай краіны, Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У першынстве гонар малой радзімы абаранялі Марыя Кацуба і Іван Рафаловіч (на здымку). На суд журы яны прадставілі 4 танцы: павольны вальс, квік-стэп, ча-ча-ча і джайв. Бездакорнае майстэрства і артыстызм вывелі нашых землякоў у бясспрэчныя лідары. Гэтыя ж кампазіцыі, праўда, дапоўненыя танга і румбай, Марыя і Іван выканалі на чэмпіянаце Беларусі. І зноў – удача! Пераможцы заахвочаны кубкамі, медалямі, дыпломамі і салодкімі пачастункамі. Прывезлі дамоў і ўзнагароду для трэнера, падрыхтаваўшага пару-пераможцу. Такім чынам, лунінчане пацвердзілі свой мінулагодні вынік, калі таксама перамаглі ў першынстве краіны.

Акрамя Вані і Машы, удзел у чэмпіянаце бралі Вераніка Ляпко і Святаслаў Чыжык. Яны ўпершыню перайшлі ў групу дарослых танцораў, таму спыніліся за адзін крок ад фіналу. Добры вынік, упэўнены, у будучым абавязкова стане больш значным!

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть