«Дрэвы будучага» высадзілі навучэнцы політэхнічнага каледжа
Молодежь

«Дрэвы будучага» высадзілі навучэнцы політэхнічнага каледжа

Райкам БРСМ сумесна з актывістамі пярвічнай арганізацыі політэхнічнага каледжа  правялі акцыю «Лунінец – чысты горад»

Моладзь паказала свае беражлівыя адносіны да прыроды. Навучэнцы не толькі прыбралі смецце каля стаматалагічнай паліклінікі, але і высадзілі 35 саджанцаў хвойных і ліставых парод.

– Яшчэ з урокаў біялогіі ведаем, што ўзрост спеласці сасны — 91 год, а  бяроз — 61-71, – падзяліліся юнакі і дзяўчаты. – А гэта значыць, што лес, у які ператворацца нашы саджанцы, змогуць убачыць будучыя пакаленні. Таму ўсім нам важна памятаць, што знішчыць дрэва можна за некалькі секунд, а каб выгадаваць — патрэбны дзясяткі год. Дык давайце разам берагчы каштоўнае багацце, што ствараюць прырода і людзі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть