Молодежь

Дзецям – лепшае!

лепшаеЗвычайны шэры будзень стаў святочным для выхаванцаў  цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і дзяцей-сірот з політэхнічнага каледжа.

З Міжнародным днём абароны дзяцей павіншаваць іх завіталі валанцёры клуба “Добрае сэрца” і актывісты пярвічнай арганізацыі “БРСМ”. Ажыццявілася гэтая задумка, дзякуючы намаганням  в. а. першага сакратара гаркама “БРСМ” Юліі Шчур.

Дзяцей чакаў прыемны сюрпрыз – падарункі. Госці пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам добрага здароўя, быць выдатнымі вучнямі і годнымі людзьмі, а таксама ва ўсім дапамагаць адзін аднаму.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть