Молодежь

Формула поспеху – у мэтанакіраванай рабоце

Першае месца працы… Упэўнены, кожны з нас памятае яго. Для кагосьці ўспаміны самыя прыемныя, для іншых – наадварот. Ёсць і такія, для каго яно стала адзіным у працоўнай кніжцы на працягу многіх гадоў. На гэта ўплывае шмат фактараў: жаданне самога маладога спецыяліста працаваць, сацыяльныя гарантыі і магчымасці для кар’ернага росту, атмасфера ў калектыве, а таксама ўмовы, створаныя на прадпрыемстве ці ў арганізацыі.
Больш як 220 маладых спецыялістаў прыступілі сёлета да выканання службовых абавязкаў на Лунінеччыне. Заўтра многія з іх сустрэнуцца з кіраўніцтвам раёна, змогуць задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць на іх адказы.
У навучальныя ўстановы горада і раёна размеркаваліся 29 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. А вось медыкаў да нас прыехала амаль удвая больш – 47. “Маладая гвардыя” дазволіла палепшыць сітуацыю з кадрамі. Хоць праблема і не знята канчаткова, тым не менш, сітуацыя значна палепшылася. Маладыя, таленавітыя, адукаваныя работнікі не лішнія ва ўстановах культуры раёна, у іншых галінах, арганізацыях, установах, на прадпрыемствах.
Згодна з калектыўным дагаворам, маладым спецыялістам прадугледжаны стымулюючыя даплаты. Адміністрацыі і прафсаюзныя камітэты пастараліся прадугледзець для іх нейкія льготы, даплаты, выдзяленне службовага жылля. Наперадзе ўчарашніх навучэнцаў і студэнтаў чакае цікавая, разнастайная і адказная работа.
Многія маладыя спецыялісты – члены буйнейшай маладзёжнай арганізацыі – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. У райкаме разумеюць, што для таго, каб юнакі і дзяўчаты засталіся на Лунінеччыне, трэба арганізаваць цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы.
Па словах в.а. першага сакратара Юрыя Паўловіча, сустрэча з кіраўніцтвам раёна дасць дадатковы штуршок, каб намеціць планы, паставіць задачы на будучае:
– Прыемна, што маладыя спецыялісты зацікаўлены ў дзейнасці арганізацыі. Адны ўжо з’яўляюцца членамі БРСМ, другія напісалі заявы на ўступленне. Да чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі запланавалі раённае мерапрыемства “Ты – адзін з нас”, у ходзе якога прадставім відэа аб рабоце райкама, творчыя нумары актывістаў нашых пярвічак, урачыста ўручым значкі і членскія білеты навічкам. Як і раней, бу-дзем падтрымліваць маладыя таленты, праводзіць разнастайныя конкурсы і спаборніцтвы.
– Ці можна нядаўна праведзены «Адкрыты дыялог» лічыць пачаткам гэтай работы?
– Мерапрыемства падобнага кшталту – новы для нас фармат. Але менавіта такія сустрэчы даюць магчымасць выслухаць меркаванні маладых людзей, іх прапановы па развіццю далейшай работы. Прыемна, што нашы ініцыятывы заўсёды пад-трымліваюць на раённым узроўні. Гэта значыць, што голас моладзі чуюць.
– Раней у БРСМ існавалі скідкі для членаў арганізацыі…
– Яны ёсць і цяпер. На вячэрнія сеансы ў кінатэатры “Кастрычнік”, фотапаслугі ў студыі “Мой край”, ксеракапіраванне ў цэнтральнай бібліятэцы, экскурсійнае абслугоўванне ў краязнаўчым музеі. Танней для членаў арга-нізацыі абыдуцца трэніроўкі каратэ ў клубе “Самурай”, рамонт і рэстаўрацыя вырабаў з каштоўных металаў і камянёў у ювелірнай майстэрні “Сапфір”, а таксама стрыжкі ў цырульні, размешчанай у гасцініцы. У бліжэйшы час можна будзе падключыцца па спецыяльным тарыфе да сеткі мабільнага аператара life :).
– Што яшчэ ў планах арганізацыі?
– Як і раней будзем праводзіць шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў па месцы вучобы і работы юнакоў і дзяўчат, дзе яны маюць магчымасць раскрыць свае таленты, адпачыць, пагутарыць на розныя тэмы ў вольны час. Калі вы маладыя, ініцыятыўныя і энергічныя – мы рады вам!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть