Галоўны ў жыцці дакумент атрымалі 42 юныя прадстаўнікі навучальных устаноў раёна
Молодежь

Галоўны ў жыцці дакумент атрымалі 42 юныя прадстаўнікі навучальных устаноў раёна

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла ў Цэнтры дзіцячай творчасці г. Лунінца у рамках патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!».

Галоўны ў жыцці дакумент з рук старшыні райсавета Віктара Рафаловіча атрымалі 42 юныя прадстаўнікі навучальных устаноў раёна, якія ўмела спалучаюць паспяховую вучобу з грамадскай дзейнасцю, творчымі і спартыўнымі набыткамі.

Словы віншаванняў таксама адрасавалі першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Людміла Казадаева, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Дударга.

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть