Молодежь

Глыток вады ад чырвонага крыжа

водаЭкстрэмальная спёка, што панавала на мінулым тыдні, дала магчымасць валанцёрам Чырвонага Крыжа праверыць на практыцы атрыманыя веды і навыкі.

Юнакі і дзяўчаты прыйшлі на дапамогу лунінчанам, якія пакутавалі ад гарачыні. Бясплатна раздавалі ваду ў раёне чыгуначнага вакзала ў райцэнтры, на пляцоўцы каля Палаца культуры РУВП “Граніт” у Мікашэвічах. Прадстаўнікі атрада хуткага рэагавання разам з супрацоўнікамі ДАІ прапаноўвалі “Банакву” вадзіцелям, а таксама адпачываючым на возеры Белае.

Безумоўна, толькі раздачай пітной вады (а яе бясплатна прадаставіла прадпрыемства “Кока-Кола”) справа не абмяжоўвалася – юнакі і дзяўчаты былі гатовы аказаць першую дапамогу пры сонечных і цеплавых ударах. Праўда, як расказалі самі рабяты, яна нікому не спатрэбілася.

Працуюць маладыя людзі абсалютна бясплатна, што кампенсуецца падзякамі лунінчан за кожны глыток вады.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть