Годная змена рыхтуецца ў каледжы
Молодежь

Годная змена рыхтуецца ў каледжы

пахари

Гэта

прадэманстравалі традыцыйныя раённыя спаборніцтвы аратых.

З года

ў год удасканальваюць майстэрства апрацоўшчыкі палеткаў. На іх раўняюцца маладыя земляробы. У сваім выступленні гэта падкрэ

сліў старшыня райкама прафсаюзаў АПК Аляксандр Дубініч, які ўручыў узнагароды лепшым механізатарам.
На трактары МТЗ-1221 пераможцам стаў Аляксандр Ільючык з СВК “Багданаўка”, прызёрамі – Васіль Насеня з сельгаскаледжа і Сяргей Іваноў з СВК “Гарадоцкі”. На трактары МТЗ-82.1 месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – Мікалай Каховіч з сельгаскаледжа, другое – Васіль Чырэц з СВК “Дварэцкі”, трэцяе – Юрый Рыбчынскі з СВК “Хваецкае”. Асобна спаборнічалі маладыя аратыя да 26-ці год. Пераможцам прызнаны навучэнец 31 групы сельгаскаледжа Сяргей Кіндрук, прызёрам – трактарыст-машыніст СВК “Велута” Дзмітрый Казловіч.
Прыемна адзначыць, што тры прадстаўнікі нашай установы паказалі годныя на ўзроўні раёна вынікі прафе-сійнага майстэрства.
Ніна ДАМАШЭВІЧ, бібліятэкар сельгаскаледжа
.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть