Горад пачынаўся з чыгункі
КультураМолодежь

Горад пачынаўся з чыгункі

день городаУ нядзелю плошча Леніна і бліжэйшыя да яе вуліцы ў Лунінцы былі перапоўнены. Тут разгарнуліся асноўныя мерапрыемствы ў рамках святкавання Дня горада і прафесійнага свята чыгуначнікаў.

З самай раніцы не падалёк ад райвыканкама была закладзена алея гарадоў-пабрацімаў – увекавечаны назвы партнёраў нашага райцэнтра з іншых краін свету. У “Горадзе майстроў” можна было набыць арыгінальныя сувеніры, вырабы мясцовых творцаў, карціны і біжутэрыю. Тут жа працавалі пляцоўкі майстар-класаў умельцаў. З цікавасцю спыняліся прахожыя каля выстаў народнага касцюма і экспанатаў музея, разглядалі фотаздымкі “Лунінец – мой лёс”, выкананыя журналістамі “ЛН”.

день города2Шмат добрых слоў было сказана аб гісторыі Лунінца і чыгункі. Асаблівая ўдзячнасць з вуснаў старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча прагучала ў адрас ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, лепшых работнікаў беларускай магістралі і прадстаўнікоў іншых галін эканомікі. “Прыемна, што прадукцыю нашых прад-прыемтваў добра ведаюць па ўсёй Беларусі і за яе межамі. У нас эфектыўна працуюць сучасныя сістэмы аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту. Дзякуючы жыллёва-камунальнай службе і ўдзелу жыхароў Лунінец значна добраўпарадкаваўся і пераўтварыўся. Сёння ён радуе гараджан і гасцей новымі будынкамі, абноўленымі вуліцамі і дварамі. Паўсюль – россып яркіх кветак”.

На свяце падвялі вынікі шэрагу конкурсаў. Лепшым падворкам прызнана домаўладанне Вольгі Мароз, пад’езд дома №133 па вуліцы Чырвоная (старшы – Ігар Крышталь) і дом №4-б па вуліцы Блока (старшы – Мікалай Раковіч, ідэйны натхняльнік – Зінаіда Аляшкевіч). Адзначаны самыя старэйшыя жыхары горада: Зінаіда Кішэя і Кацярына Ванюк і самы малодшы лунінчанін – Ягор Раковіч. Андрэй і Кацярына Чуяшовы, Аляксандр і Наталля Кожухавы зарэгістравалі свой шлюб у нядзелю, а вось Іван і Таццяна Соц крочаць разам 50 год. Яны таксама атрымалі заслужаныя падарункі ад раённай улады, як і мнагадзетная сям’я Міхаіла і Святланы Касовіч. Свое-асаблівым “брэндам” горада і раёна можна лічыць мотабольную каманду “Лунінец” – яе ігракі пайшлі са свята з падарункамі. Лепшыя прадстаўнікі Лунінеччыны адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзячнымі пісьмамі райвыканкама і райсавета.

день города3Узнагароды вышэйшай чыгуначнай пробы, а таксама прадпрыемстваў вузла атрымалі каля сотні прадстаўнікоў сталёвай магістралі. Іх уручылі кіраўнікі: станцыі Лунінец – Юрый Барысаў, дэпо – Анатоль Жук, дыстанцыі – Мікалай Шырчанка. Па традыцыі маладых спецыялістаў “пасвяцілі” ў прафесію, а наказ дала старшыня раённага Савета ветэранаў Надзея Лазіцкая.

Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў разгарнулі выставу карцін “Лунінецкі Арбат”, кожны жадаючы мог за кароткі час атрымаць уласны партрэт. Актывісты БРСМ збіралі пажаданні роднаму гораду, а валанцёры Чырвонага Крыжа арганізавалі забаўляльную  день города4праграму “Клаунарыя”, прадстаўнікі маладзёжнага атрада хуткага рэагавання забяспечвалі пітной вадой, для дзяцей працавалі гульнявыя пляцоўкі. Каратысты з клуба “Самурай” паказалі свае ўменні і правялі навучанне для жадаючых. Спаборніцтвы па фігурным катанні на ролікавых каньках і спартыўная “вясёлая эстафета”, першынство раёна па паўэрліфцінгу і мотабольны матч паміж “Лунінцам” і мінскай “Зарой” сабралі аматараў здаровага ладу жыцця. Мясцовыя паэты дэкламавалі свае вершы, асалоду атрымлівалі лунінчане ад выступлення духавога аркестра. Самыя яркія моманты зафіксаваны для гісторыі карэспандэнтамі “раёнкі” і сталі асновай слайд-шоў “Твар горада”. У кінатэатры “Кастрычнік” прайшоў бясплатны кінасеанс “Верныя сябры”.

Не змаўкала музыка на плошчы – самадзейнікі Дома культуры чыгуначнікаў і раёна змянялі дзін аднаго. Настальгічныя ноткі прынесла выступленне тэатра эстрады Васіля Раінчыка. Жыхары і госці горада падпявалі разам з артыстамі добра вядомыя песні. Вечарам свой канцэрт лунінчанам падарылі ўдзельнікі праекта “Акадэмія талентаў”. Закончыўся святочны дзень феерверкам.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть