Молодежь

Гучныя мотавыхадныя

Міжнародны байк-фэст “ХЗ-2017” упершыню пройдзе на Лунінеччыне.

Па словах прадстаўніка мотаклуба “Шалёныя Секачы” Сяргея Кавалевіча, цішыня палескіх лясоў, азёр і балот будзе парушана рокатам магутных матораў і гукамі запальваючай музыкі. За-планаваны выступленні больш як дзесяці музычных калектываў. Сярод іх “Без Панікі”, “Bis Band”, “Гэта Самае” і іншыя. У жыхароў і гасцей Лунінеччыны будзе магчымасць пазнаёміцца бліжэй з матацыклістамі, іх тэхнікай і звычкамі, а таксама адпачыць на ўлонні прыроды. Чакаецца прыезд байкераў з клубаў “Шалёныя Секачы” і “Патрыёт”, з іншых мотааб’яднанняў Беларусі, а таксама бліжняга і далёкага замежжа.

Палескі злёт прой-дзе 14-16 ліпеня ў вёсцы Обруб. Сёння ў 18.00 свята пачнецца канцэртнай праграмай. На суботу (15 ліпеня) на 12.00 запланаваны мотапарад Обруб-Лунінец, а прыкладна ў 12.30 тэхніку прадставяць на плошчы Леніна ў райцэнтры. Кожны жадаючы зможа дакрануцца да “жалезных коней”, зрабіць фотаздымкі, а можа нават пракаціцца. Адкрыццё фестывалю пройдзе на возеры Шальное ў Обрубе заўтра ў 15.00.

Уваход на мерапрыемства для матацыклістаў і дзяцей вольны, для астатніх – платны. Калі вы хочаце пабываць на свяце, паслухаць музыку, адпачыць, паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах, паглядзець фаер-шоу, прыязджайце ў Обруб. І бярыце з сабой сяброў. У суботу, пачынаючы з 10 гадзін раніцы і да поўначы, усіх жадаючых на злёт будуць вазіць аўтобусы з чыгуначнага вакзала па маршруце “Лунінец – ХЗ-2017”.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть