І зноў – перамога і паражэнне
МолодежьСпорт

І зноў – перамога і паражэнне

лунзарУ суботу мотабалісты “Лунінца” прымалі на сваім полі гродзенскі “Азот”.

На працягу ўсяго матча, які праходзіў у рамках Чэмпіянату Беларусі, адчувалася перавага нашых землякоў. Канчатковы лік – 4:1. Галы забілі Вячаслаў Лемяшэўскі – 2, Аляксандр Лазько, Аляксандр Лужанін, у гасцей – Генадзь Сацкевіч.

Гульня ў Мінску са сталічнай “Зарой” у нядзелю пачалася адразу на высокіх хуткасцях, рытм у ёй задавалі лунінчане. Праўда, рахунак адкрылі гаспадары поля. Памылкі, нярвознасць, грубасць – так можна ахарактарызаваць гэты матч. Вынік – 4:2 не ў нашу карысць. Галы – Аляксандр Лужанін (2), у мінчан – Сяргей Купрыянчык (2), Валерый Бабарыка – 1, Дзмітрый Бабарыка – 1.

1 верасня, у нядзелю, у 17.00 “Лунінец” у Пінску сустрэнецца з мясцовым “Аўтамабілістам”. Для лідарства ў чэмпіянатах нам патрэбна перамога! Жадаем ігракам поспеху!

 

ДРУГОЕ МЕСЦА

па выніках другога круга Першынства Беларусі па мотаболе ў мясцовай каманды “Ракета”.

Перавага нашых землякоў адчувалася ва ўсіх матчах, нават са сталічным “Юніёрам”. Праўда, фартуна была на баку гаспадароў поля – 2:0. У астатніх гульнях лідзіравалі лунінчане: з выхаванцамі слуцкай СДЮСТШ – 9:0, пінскім “Юнацтвам” – 2:0, мінскай СДЮСТШ ДТСААФ – 2:0.

Вынікі другога круга Першынства падвёў старшыня ка-мітэта мотабола ГА “Беларуская федэрацыя мотабола”, дырэктар Рэспубліканскага спартыўна-тэхнічнага комплексу ДТСААФ Юрый Касабуцкі. Лепшым бамбардзірам турніру прызнаны наш зямляк Аляксандр Баброўскі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть