Калі ў душах застаецца глыбокі след
БлаготворительностьМолодежь

Калі ў душах застаецца глыбокі след

белая русь

Сумесную дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванню месцаў пахавання ахвяр фашысцкага генацыду ў Кажан-Гарадку напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь правялі актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, сельгаскаледжа, РК “БРСМ”, лясгаса і Гарадоцкага сельвыканкама.

Як расказала кіраўнік спраў сельвыканкама Галіна Малафейчык, мемарыяльны комплекс, узведзены ў памяць аб 937 яўрэйскіх дзецях, жанчынах і старых, расстраляных карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пастаянна даглядаюць вучні мясцовай школы. Аднак ім не пад сілу абкасіць тэрыторыю, аднавіць замацаваныя ўздоўж невялікай агароджы лаўкі, пафарбаваць іх. Менавіта гэтай справай заняліся актывісты пад кіраўніцтвам старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Людмілы Казадаевай, дырэктара сельгаскаледжа Фёдара Бірылы, в.а. першага сакратара райкама БРСМ Ігара Гаргуна. Амаль адначасова загулі касілкі, застукалі малаткі і сякеры, зашамацелі венікі… Не мінула і гадзіны, як тэрыторыя набыла дагледжаны выгляд. Дапамогу ў вывазе скошанай травы, галля і смецця аказаў дырэктар  дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі” Аляксандр Япішка, які прыслаў трактар з прычэпам.

Леснікі Дварэцкага лясніцтва Валерый Марошка і Дзмітрый Андруш зрэзвалі і распілоўвалі засохлыя сосны, што стаялі  паблізу дарожкі і мемарыялу.  У хуткім часе да іх далучацца мясцовыя жыхары, якія выказалі жаданне набыць дровы шляхам саманарыхтоўкі. Дапамога будзе вельмі дарэчы: па папярэдніх падліках, на гэтым участку неабходна выразаць не менш як 100 уяўляючых небяспеку сухіх і пашкоджаных дрэў.

Удзел у акцыі прыадкрыў для маладых людзей адну са шматлікіх вельмі горкіх старонак у “кнізе гісторыі” роднага краю, напісаную крывёю нашых суайчыннікаў. Упэўнена, аб убачаным яны абавязкова раскажуць сваім сябрам і родным. Такое ў іх душах не павінна прайсці бясследна.

белая русь 04 белая русь 03 белая русь 02

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть