Молодежь

Калі хочаш жыць рытмічна

брсмБРСМу споўнілася 12 год. Згадзіцеся, юны ўзрост. Для чалавека – час, калі ён асвойвае складаны навакольны свет, назапашвае веды. Менавіта ў гэты перыяд робяцца шматлікія адкрыцці, закладваюцца асноўныя прынцыпы, па якіх давядзецца жыць далей. А што значыць такі ўзрост для арганізацыі? Гэта пара станаўлення, дасягнення асноўных мэт і рашэння пэўных задач.
– БРСМ ахоплівае шмат накірункаў дзейнасці, – расказвае в.а. першага сакратара Юрый Паўловіч. – Працуем з цяжкімі падлеткамі, якія стаяць на ўліку ў ІСН, падтрымліваем маладых спецыялістаў і сем’і, прыцягваем да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах працоўную і вясковую моладзь. Рэгулярна арганізоўваем сумесныя акцыі з РАУС, ДТСААФ, ДАІ, аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму. Праводзім мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку здаровага ладу жыцця.
Канцэртна-забаўляльная праграма праходзіла на плошчы Леніна ў райцэнтры. Свае віншаванні і пажаданні БРСМаўцам выказалі сакратары пярвічак, а таксама старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Людміла Казадаева. Усе прысутныя выканалі гімн саюза маладых. Затым актывісты руху завязалі сімвалічныя стужкі і запусцілі ў неба рознакаляровыя шары, як сімвалы веры, надзеі і кахання. Закончылася святкаванне танцавальнымі нумарамі ад калектыву «Васількі» і вучняў з гарадской СШ №4.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть