МолодежьПроисшествия

«Каменданцкі час» для падлеткаў

часХутка споўніцца год, як уступіў у дзеянне артыкул 17.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь “Невыкананне абавязкаў па суправаджэнню або забеспячэнню суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жыллём, які ў народзе назвалі “каменданцкім часам”.

Аднак, пра тое, што дзеці ўзростам да 16 год з 23 да 6 гадзін раніцы не могуць знаходзіцца па-за жыллём без суправаджэння дарослага, здаецца, ведаюць не ўсе бацькі. Як і пра тое, што невыкананне імі гэтых абавязкаў, калі парушэнне выяўлена ўпершыню, караецца папярэджаннем ці накладаннем штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.  Пры паўторы на працягу года штраф складае ад 2 да 5 базавых велічынь.

За першае паўгоддзе 2013 года камісіяй па справах непаўналетніх  з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры Лунінецкага раёна да адміністрацыйнай адказнасці  за знаходжанне малалетніх дзяцей у начны час без суправаджэння дарослых прыцягнуты 15 чалавек.

Нагадаем, што Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і  ўскладвае на абодвух бацькоў роўныя абавязкі па абароне правоў і законных інтарэсаў сваіх дзяцей, іх утрыманню і выхаванню, у тым ліку і ў арганізацыі іх вольнага часу. Такім чынам абодва бацькі (калі іншае не прадугледжана названым Кодэксам або заключанай паміж бацькамі Згодай аб дзецях, ці шлюбным дагаворам) павінны выконваць абавязкі па суправаджэнню свайго няпоўнагадовага дзіцяці ў “каменданцкі час”. За парушэнне гэтых абавязкаў  да адміністрацыйнай адказнасці можа быць прыцягнуты кожны з іх. Аднак, калі будзе ўстаноўлена, што адзін з бацькоў па аб’ектыўных прычынах (знаходзіўся ў камандзіроўцы, ці на лячэнні ў стацыянары, выязжаў на адпачынак за мяжу), не мог забяспечыць  такое суправаджэнне, то ён не будзе прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. да и на площади очень часто семечки плюют по ночам…

  2. ледовый ещё пол беды и стадион тоже,а вот гостинница действительно славится малолетками!!!

  3. Кто смотрит за этим ограничением? Вон детворы сколько допоздна тусуется возле стадиона и гостиницы. Да и возле ледового тоже.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть