Молодежь

Карагод дружбы

карагод дружбыРаніцай у суботу прырода падарыла цёплае сонечнае надвор’е, ад чаго стала радасна ўдвая – таму што напачатку лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.

карагод дружбы1Па традыцыі ў раёне прайшлі шматлікія забаўляльныя і конкурсныя мерапрыемствы. І самае маштабнае з іх – на плошчы Леніна ў Лунінцы. Работнікі Цэнтра дзіцячай творчасці паклапаціліся, каб кожны хлопчык і дзяўчынка змаглі адчуць сапраўднае свята. З ім прысутных павіншавала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Скрыпель. Зарад бадзёрасці атрымалі падчас канцэртнай праграмы, у якой бралі ўдзел выхаванцы ЦДТ. Пасля гэтага кожны мог прысвяціць сябе любімай справе: паўдзель-нічаць у конкурсе “Мы малюем дзяцінства”, паспаборнічаць на спартыўнай пляцоўцы, адказаць на пытанні віктарыны, падрыхтаванай супрацоўнікамі РАНС. Валанцёры Чырвонага Крыжа весялілі дзяцей з дапамогай клоўнаў, надзіманых шароў і мыльных пузыроў, а таксама дарылі спецыяльна падрыхтаваныя да свята буклеты.

Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад раённага аддзела адукацыі. А закончылася свята вялікім карагодам дружбы.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть