МолодежьСпорт

Кубак — у Дварэцкай СШ

525У дзясяты раз каманды адукацыйных устаноў раёна сабраліся на турыстычныя спаборніцтвы.
Барацьбу вялі 9 калектываў. На паласе па тэхніцы пешаходнага турызму перамаглі школьнікі з Сінкевіцкай СШ. Прызёрамі сталі спартсмены Дубаўскай і Дварэцкай СШ. У велатурызме першае месца заняла Язвін-ская СШ, другое – Дварэцкая, трэцяе – Сінкевіцкая СШ. У спартыўным арыентаванні лідарства захапілі прадстаўнікі Бродніцкай БШ. У прызёры трапілі вучні Дварэцкай СШ і Сінкевіцкай СШ.
Насычанай і разнастайнай была конкурсная праграма, у якой перамаглі школьнікі з Палескай СШ. Крыху саступілі ім турысты з Дубаўкі і Дварца.
Па выніках усіх выпрабаванняў пераходны кубак заваявала Дварэцкая СШ (трэнер Мікалай Коваль), а прыняла яго ад пераможцы восеньскага этапа – Сінкевіцкай СШ (трэнер Анатоль Крывулец), якая на гэты раз другая. Трэцяе агульнакаманднае месца – у Дубаўскай СШ (трэнер Андрэй Бярозка). Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі ад ад-дзела адукацыі райвыканкама.
Упершыню ў абласных спаборніцтвах, што праходзілі ў Кобрынскім раёне, брала ўдзел зборная Дварэцкай СШ.
У яе склад уваходзілі Фёдар Яраховіч, Дзіяна Кацуба, Маргарыта Вячорка, Іван Сумар, Аляксандр Сумарэвіч, Аляксей Цяльпук, Уладзімір Макейчык, Дзмітрый Неўдах, Наталля Мазутко, Дзіяна Дубіна, Святлана Скіба, Таццяна Сумар і Алеся Пясоцкая. У выніку прадстаўнікі Лунінеччыны занялі 14-ае месца з 20-ці.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть