Лепшыя стралкі – у Лунінецкай СШ №2
МолодежьСпорт

Лепшыя стралкі – у Лунінецкай СШ №2

стралкіВосем каманд вялі барацьбу за званне мацнейшай у спаборніцтвах на Кубак Лунінецка-Ганцавіцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Спаборніцтвы ладзіліся ў рамках месячніка, прысвечанага 68-ай гадавіне Перамогі.

Юнакі змагаліся ў стральбе стоячы і з калена, дзяўчаты – з апорай на стол. У першым практыкаванні перамог Аляксандр Кіслюк (Сінкевіцкая СШ), у другім – Аляксей Шостыр (СШ №2 г. Лунінца). Сярод прадстаўніц прыгожай паловы самай трапнай была Алена Рубцова (СШ №2 г. Лунінца).

У камандным заліку перамагла лунінецкая СШ №2, на другім месцы – сінкевіцкія школьнікі, на трэцім – навучэнцы політэхнічнага каледжа.

Пераможцы атрымалі граматы і прызы ад міжраённай структуры ДТСААФ, ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і БРСМ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть