Молодежь

Ліцэісткі – разумніцы і проста прыгажуні!

У гэтым пераканаў конкурс “Міс ліцэй-2014”.
Шэсць вучаніц 10-11 класа вырашылі паспаборнічаць у выкананні розных заданняў. Вынікі іх па чарзе вылучалі прэтэндэнтку на “карону”, якой варта была кожная ўдзельніца. Гэту думку выказвалі як балельшчыкі, так і члены журы, у ліку якіх была старшыня раённай арганізацыіі РГА “Белая Русь” Людміла Казадаева.
Пераможцай конкурсу і ўладальніцай ганаровага тытулу стала Насця Кацуба. Дзяўчына дасягнула поспехаў у вучобе – адзначана Дыпломам ІІІ ступені абласной алімпіяды па англійскай мове. Разнастайныя здольнасці дэманструе ў грамадскім жыцці – выступае ў камандзе КВЗ “Спам”, удзельнічае ў канцэртных праграмах. Безумоўна, у поспеху прыгажуні – вялікі ўклад каманды балельшчыкаў яе 11 “Б” (класны кіраўнік Наталля Мікалаеўна Клімачова). Вучні падпявалі канкурсантцы, падтрымлівалі яе рыфмаванымі слоганамі. І само яркае выступленне Насці пераканала, што на гэты раз – яна лепшая сярод роўных. Няхай і далей фартуна спадарожнічае сёлетняй выпускніцы!
Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть