«Лунінец» у кроку ад золата. Усё вызначыцца ў нашым райцэнтры 29 кастрычніка
МикашевичиНовости районаОбществоМолодежьСпорт

«Лунінец» у кроку ад золата. Усё вызначыцца ў нашым райцэнтры 29 кастрычніка

Завяршыўся другі тур Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па мотаболе. На гэты раз гульні праходзілі ў Слуцку.

Нашы землякі ў абодвух матчах былі на вышыні. Сустрэча з гаспадарамі завяршылася з лікам 0:13 на карысць лунінчан (Анатоль Багданец – 6 галоў, Вячаслаў Лемяшэўскі – 5, Сяргей Казун і Дзяніс Рудовіч – па 1). Пасля матча з мінскай “Зарой” табло паказвала 1:9 (Сяргей Казун – 4, Вадзім Русак – 3, Дзяніс Рудовіч і Уладзіслаў Чыгір – па 1).

Па выніках абодвух тураў Чэмпіянату “Лунінец” правёў 4 гульні і ва ўсіх атрымаў перамогу. Забіта 48 мячоў, прапушчана 5. На сённяшні дзень нашы землякі маюць 12 ачкоў і займаюць першы радок у турнірнай табліцы.

Мотабольны эксперт Дзяніс Дударэнка адзначыў: “Лунінец” упэўнена крочыць да золата. Здаецца, толькі паражэнне ад “Тытанаў” дзесьці ў пяць і больш мячоў можа іх пазбавіць чэмпіёнства. Хаця, асабіста я, нават у проста паражэнне каманды з Палесся ці нават нічыю не вельмі веру. Хіба што снегам засыпле стадыён”.

Канчатковы вынік 56-га Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па мотаболе вызначыцца 29 кастрычніка ў Лунінцы. У трэцім туры павінны адбыцца матчы: СДЮСТШ (Слуцк) – “Бабруйск”, СДЮСТШ (Наваполацк) – “Лунінец”, “Гродна” – “Зара” (Мінскі раён),  “Лунінец” – “Тытаны” (Мінск) (сталічная каманда – уладальнік Кубка Беларусі-2022).

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть