Молодежь

Лёгкай службы, салдаты!

призывеникиУ зале гарадскога Дома культуры адбыліся ўрачыстыя провады юнакоў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Не зусім роўнай, але дружнай калонай яны ішлі ад ваеннага камісарыята пад барабанны дроб і суправаджэнне машыны ДАІ. Гэтак жа зладжана будучыя абаронцы Айчыны занялі месцы ў зале. Раз-пораз чуліся жарты, у вачах бачылася нейкая непасрэднасць. Магчыма, нават не кожны ўсведамляў сур’ёзнасць мерапрыемства. Усмешкі зніклі, калі ваенны камісар раёна палкоўнік Уладзімір Жук зачытаў Указ Прэзідэнта аб прызыве на воінскую службу, прагучаў гімн краіны. Цёплыя словы наказу, слушныя парады падрыхтавалі для навабранцаў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Андрэй Курыловіч, старшыні раённых арганізацый: ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – Аляксандр Жуланаў, “Беларускі саюз афіцэраў” – Уладзімір Жураўлёў, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні РАУС Аляксандр Якавец. Па чарзе яны ўзнімаліся на сцэну, уручалі павесткі і сувеніры. Іх выступленні чаргаваліся з нумарамі мастацкай самадзейнасці, якія падрыхтавалі Ірына Ханцэвіч, Вольга Валодзіна, Марына Корчык і Сяргей Місікаў. І няхай да адпраўкі ў войскі яшчэ засталося крыху часу, пажадаем юнакам лёгкай службы і хутчэйшага вяртання дамоў!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть