КультураМолодежь

Мастацтва рухаў

мастацтва рухаўКалі ў чалавека ёсць талент, ён, нягледзячы на абставіны, знойдзе спосаб яго паказаць. Гэтую тэорыю пацвердзіў лунінчанін Андрэй Харытановіч.

Юнак пачаў самастойна займацца танцамі тры гады таму. Глядзеў відэазапісы з выступленнямі прафесіяналаў і спрабаваў паўтараць за імі. З цягам часу ў Андрэя выпрацаваўся асабісты стыль – спалучэнне класічнага хіп-хопа і зусім новага напрамку С-walk. У апошнім вельмі важную ролю выконваюць рухі ног, пры дапамозе якіх танцоры перадаюць інфармацыю.

Сёння ён аб’яднаў вакол сябе цэлую каманду аднадумцаў. “Танец – гэта не толькі мастацтва рухаў, але і добры спосаб адпачынку, кажа пра сваё хобі Андрэй. – Усім, хто толькі пачынае, раю верыць у сябе і больш практыкавацца, таму што без практыкі цуд не атрымаецца”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть