МіТУСня на стадыёне
КультураМолодежь

МіТУСня на стадыёне

митусняФестываль-конкурс па брэйк-дансе прайшоў у выхадныя ў Лунінцы і аб’яднаў прадстаўнікоў Беларусі, Расіі
і Украіны.

Арганізатары мерапрыемства разбілі яго на батлы 2 на 2 (для прафесіяналаў) і 1 на 1 у катэгорыі кідс. У апошняй вопыт удзельнікаў не перабольшваў тры гады. Выступленні ўдзельнікаў суправаджаў МС Boomboxer са Смаленска, а ацэньваў госць з Чарнігава Vanilla.

Пазмагацца за прызы выказалі жаданне больш як 40 юнакоў і, што крыху незвычайна, дзяўчат. Віртуёзныя рухі пад музыку, захапляючыя трукі падабаліся балельшчыкам, якіх нямала сабралася на стадыёне “Палессе”. Аб насычанасці і разнастайнасці праграмы паклапаціліся аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама лунінчане Сяргей Сопат і Дзяніс Чарнавокі. Дарэчы, яны занялі ганаровае трэцяе месца сярод прафесіяналаў. Пераможцамі ў гэтай катэгорыі стала зборная каманда з Наваполацка і Баранавіч, другое месца – у юнакоў з Баранавіч. Лепшымі ў пачынаючых бі-бояў сталі прадстаўнікі Піншчыны. Ім дастаўся і спецыяльны прыз “Лунінецкіх навін”.

Загадчык сектара па справах моладзі Сяргей Молчан і старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева былі адзіны ў думцы, што падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць школьнікам і навучэнцам з карысцю праводзіць вольны час і развівацца. “Мітусня ў Лунінцы” стала добрай адпраўной кропкай для традыцыйных фестываляў. І хто ведае, магчыма праз некалькі год сярод удзельні-каў будуць прадстаўнікі дзясятка краін свету.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть