“Моладзь – за Беларусь”
Новости районаМолодежь

“Моладзь – за Беларусь”

– Усе ўдзельнікі велапрабегу “Моладзь – за Беларусь”, безумоўна, прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця і актыўнай жыццёвай пазіцыі, а таксама шануюць памяць герояў, якія падарылі мір, – адзначыў на старце адзін з актывістаў БРСМ навучальнай установы Арцём Лягееў.

Адпраўной кропкай у маршруце веласіпедыстаў стаў Курган Бессмяротнасці. Юнакі і дзяўчаты нясуць шэфства над пахаваннем: глядзяць за парадкам, арганізоўваюць суботнікі і розныя патрыятычныя акцыі. На гэты раз таксама сумясцілі прыемна з карыстным і навялі парадак, прапалоўшы дарожкі.

Праехаўшы па вуліцы Машэрава, потым ўздоўж навучальнай установы, праз Сасноўку. Фінішавалі ў Язвінках каля помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут таксама навялі парадак, аддалі даніну памяці і ўсклалі кветкі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть