Молодежь

Музейных спраў майстры

музей новМузеі хаваюць у сваіх сценах мноства таямніц мінулых гадоў. Я заўжды крышку з зайздрасцю глядзела на экскурсаводаў і іншых супрацоўнікаў гэтых устаноў. Мне здавалася, што яны абавязкова ведаюць нешта такое, чаго звычайныя людзі ведаць не могуць, нібыта маўклівыя экспанаты адкрылі ім загадкавы свет свайго жыцця.
У Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі я была не раз, добра ведаю ўсе экспазіцыі, але не так даўно вырашыла зноў сюды завітаць, як аказалася – не дарма. Незвычайную экскурсію для мяне правялі студэнткі Пінскага каледжа УА “Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна” Аліна Мелюх і Аксана Лабко (на здымку). Дзяўчыны праходзяць у музеі вытворчую практыку, падчас якой бліжэй знаёмяцца з асаблівасцямі будучай прафесіі і ў той жа час паглыбляюць свае веды па гісторыі роднага краю.
“Маёй любімай часткай экскурсіі з’яўляецца тая, што прысвечана будаўніцтву чыгункі на Палессі, – расказвае Аксана,– і не толькі таму, што гэта важны перыяд у развіцці Лунінца. Проста з таго часу засталіся вельмі цікавыя экспанаты. Напрыклад, гадзіннік або швейная машынка. Асаблівай увагі, канешне, заслугоўваюць фотаздымкі пачатку ХХ ст.: часам нават цяжка паверыць, што на выявах наш горад. Усё вельмі змянілася за сто гадоў”. Згадзіцеся, прыемна, што маладое пакаленне з такой непаддзельнай цікавасцю разважае на тэму гісторыі роднага Лунінца.
Нягледзячы на хваляванне дзяўчын, звязанае з бояззю паблытаць даты ці лічбы, экскурсія нагадала мне хутчэй сяброўскую размову, чым строгі маналог, якія так часта можна пачуць на ўроках або лекцыях. Таму шчыра раю ўсім наведаць наш музей, бо гэта адзін з самых карысных і цікавых спосабаў правесці час.
Ганна Курак, студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть