МолодежьПроисшествия

“Мы – за бяспеку”

акция101Менавіта такой акцыяй сёлета Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя варатавальнікаў-пажарных адзначыла чарговы дзень нараджэння.

Актывісты разам з супрацоўнікамі РАНС наведалі навучальныя ўстановы, расказалі аб дзейнасці арганізацыі, а таксама прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме “Казка аб непаслухмянай цыгарэце” Брэсцкага тэатра лялек. Прадстаўленні праходзілі ў ГДК і Палацы культуры “Граніт”. А яшчэ ў рамках акцыі юныя выратавальнікі аказалі шэфскую дапамогу мнагадзетным сем’ям, адзінокім пенсіянерам, ветэранам і інвалідам.

Гэта – толькі невялікая частка таго, чым жывуць юныя выратавальнікі. Штогод пад эгідай маладзёжнай арганізацыі праходзіць шмат прафілактычных, навучальных, конкурсных і забаўляльных мерапрыемстваў. У іх ліку – агляд-конкурс творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, “Школа бяспекі”, “Злёт юных выратавальнікаў-пажарных”, акцыі “Бяспека ў кожны дом”, “Канікулы без дыму і агню” і іншыя.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть