ЗдоровьеМолодежьОфициально

Наркотыкам – STOP!

наркотикиЧарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня Васіль Агіевіч, пачалося з абмеркавання стану работы па выяўленню злачынстваў у сферы процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў.

Як зазначыў начальнік РАУС  Уладзі-мір Рыбак, крымінагенная абстаноўка застаецца трывожнай. На ўліку ва ўрача-нарколага знаходзяцца 63 чалавекі, якія дапускаюць немедыцынскае ўжыванне наркатычных сродкаў. Ужо сёлета з 122 абследаваных у 51 устаноўлены факт ужывання наркотыкаў.

Летась было выяўлена 32 злачынствы, звязаныя з захоўваннем і распаўсюджваннем гэтай атруты, сёлета – ужо 17. Прычым 5 з іх звязаны з асабліва цяжкім злачынствам – збытам марыхуаны. Кіраўнік праваахоўнага ведамства лічыць правільным будаваць сваю работу так, каб пры выяўленні парушэнняў перакрываць каналы збыту наркатычных і псіхатропных рэчываў.

У гэтым сэнсе неацэнную дапамогу маглі б аказваць сельвыканкамы, бо менавіта вёскі раёна нярэдка становяцца сыравіннай базай для вырабу найбольш распаўсюджанай у раёне марыхуаны. Аднак ад улады на месцах (за выключэннем Лунінскага сельвыканкама) летась не пасту-піла ніводнага паведамлення аб незаконных пасевах забароненых культур. У той жа час пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў такія насаджэнні былі выяўлены на тэрыторыі кожнага з сельсаветаў.

Распаўсюджванне наркотыкаў аўтаматычна цягне за сабой яшчэ адну бяду – рост колькасці ВІЧ-інфіцыраваных. Па гэтай пазіцыі наш раён займае сумнае лідарства сярод раёнаў вобласці. Зараз кумулятыўная колькасць носьбітаў небяспечнай інфекцыі дасягнула 58 чалавек. Большасць з іх – 69 працэнтаў – заразіліся ў ходзе ўнутрывеннага ўвядзення наркатычных сродкаў.

У барацьбе супраць гэтых каварных ворагаў выкарыстоўваюцца ўсе магчымыя сродкі. У якасці прыкладу былі прапанаваны напрацоўкі політэхнічнага каледжа, дзе не ўтойваюць інфармацыю аб асобах, якія магчыма маюць дачыненне да ўжывання ці распаўсюджвання наркатычнай атруты. Дзякуючы гэтаму, іншы раз удаецца на краі бездані ўтрымаць таго ці іншага прадстаўніка маладога пакалення, якія рызыкуюць паспрабаваць наркотык дзеля забавы ці проста таму, што так робіць хто-ніхто са старэйшых навучэнцаў.

У абмеркаванні пытання бралі ўдзел першы намеснік пракурора вобласці Сяргей Туравец і пракурор раёна Аляксандр Карлюк.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть