Молодежь

Настаўнік на адзін дзень

лицейПа традыцыі ў ліцэі прайшоў дзень самакіравання – адно з самых доўгачаканых мерапрыемстваў.

11-класнікі цэлы тыдзень рыхтаваліся да гэтага дня. Яшчэ б – такая адказнасць: неабходна было замяніць не толькі настаўнікаў, але і ўсю адміністрацыю.

На перапынках “педагогі” пілі чай у настаўніцкай і дзяліліся ўражаннямі. Пасля ўрокаў прайшла канцэртная праграма, прысвечаная дню нараджэння ліцэя. З віншаваннямі выступіў “дырэктар на адзін дзень” Андрэй Голік. А вучні адзінаццатых класаў уручылі 10-класнікам значкі ліцэістаў. Тыя ж у сваю чаргу прысвяцілі адну з песень свайму класнаму кіраўніку. А яшчэ вучні танцавалі і дэманстравалі сцэнкі. Лепшыя ліцэісты і настаўнікі таксама атрымалі дыпломы за ўдзел у конкурсах і спартыўных мера-прыемствах навучальнай установы.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть