МолодежьСпорт

Натхніць на сяброўства са спортам

спорт праздникДзіцячы смех, радасныя ўсмешкі дарослых, напал барацьбы і нястрыманая весялосць – такім запомнілася вучням пятых класаў лунінецкай СШ №1 спартыўнае свята, прысвечанае пачатку новага навучальнага года.

Удзельнікаў мерапрыемства вітала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Г.У. Грамыка. Падтрымаць дзетак прыйшлі бацькі і класныя кіраўнікі.

Спрыт, хуткасць, імкненне да перамогі, а таксама камандны дух давялося прадэманстраваць хлопчыкам і дзяўчынкам у спаборніцтвах, якія правялі настаўнікі фізкультуры Н.У. Карапец і А.І. Гнедзька.

Важным выпрабаваннем стаў бег на дыстанцыі 60 метраў. У хлопчыкаў не было роўных вучням 5 “Б” класа Ігару Зосічу, Ільі Германовічу і Аляксею Кляўцэвічу, якія занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы. У дзяўчынак лепшы вынік паказала Даша Аляшкевіч (5 “А”). Зусім крыху ўступілі ёй Каця Жукоўская (5 “А”) і Насця Лазюк (5 “В”).

Шэраг эмоцый выклікалі эстафеты 4х200 метраў, у якіх прымалі ўдзел па 2 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі з кожнага класа. Першымі фінішную паласу пераадолелі вучні 5 “А” класа, другімі фінішаваў квартэт з 5 “В”, трэцім – 5 “Б”.

Гледачы і ўзельнікі свята атрымалі зарад добрага настрою і пазітыву. Нельга сумнявацца, што гэтыя спаборніцтвы абавязкова натхняць дзяцей на актыўную жыццёвую пазіцыю і сяброўства са спортам.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть