Папаўненне працоўнай дынастыі
Молодежь

Папаўненне працоўнай дынастыі

Владимир Коваль

У СВК “Дварэцкі” Уладзімір КОВАЛЬ уладкаваўся ў сакавіку.

Нягледзячы на тое, што юнак пакуль завочна атрымлівае веды ў галіне заатэхніі ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, яму прапанавалі пасаду заатэхніка-селекцыянера на новай малочнатаварнай ферме. Літаральна з першага дня праца захапіла маладога чалавека:

– У мяне своеасаблівыя адносіны да жывёлагадоўлі, – кажа Уладзімір. – Марыць пра заатэхнію пачаў яшчэ ў дзяцінстве, калі жылі разам з дзядулем і бабуляй.

Марыя Уладзіміраўна Коваль да выхаду на пенсію працавала ветурачом, часта брала хлопчыка з сабой на ферму. Не адмаўляў на просьбы ўнука пакатаць на аўтамабілі і дзядуля – калгасны вадзіцель Васіль Емяльянавіч. Аднак  вялікай цягі да тэхнікі  ў Валодзі так і не паявілася. Калі хадзіў у 6 клас, сям’я пераехала ў катэдж, пабудаваны па прэзідэнцкай праграме. Яго вы-дзелілі маме Алене Васільеўне, якая і зараз працуе ў гаспадарцы брыгадзірам. З таго часу на ферме Вало-дзя бываў рэдка, але дзіцячыя ўражанні ад бабулінай справы заставаліся настолькі яркімі, што пры выбары прафесіі, не задумваючыся, спыніўся на заатэхніі. Першыя месяцы практычнай работы дазволілі ўпэўніцца, што ідзе правільным шляхам. На ферме з сучаснымі тэхналогіямі, дзе з цяжкасцю авалодваюць камп’ютарнымі праграмамі больш сталыя спецыялісты, Уладзімір Мікалаевіч адчувае сябе лёгка. Ён з задавальненнем і энтузіязмам узяўся за стварэнне базы дадзеных пагалоўя буйной рагатай жывёлы, што ў  далейшым дазволіць значна аблегчыць работу ўсіх спецыялістаў.

Хочацца спадзявацца, што любімая работа, родная зямля і вёска – будуць заўсёды для Уладзіміра Мікалаевіча ў прыярытэце, і ніякая пагоня за доўгім рублём не прымусіць яго адмовіцца ад справы папярэдніх пакаленняў сям’і, – працаваць на дабрабыт роднай гаспадаркі. А калі яна будзе багатай, будуць заможнымі і яе працаўнікі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть