Молодежь

Пасвячэнне ў чытачы

чытачыЗакончылася лета, а разам з ім і бестурботны час для першакласнікаў.

Днямі работнікі дзіцячай бібліятэкі завіталі ў 1 “Б” клас СШ №1 горада Лунінца. Ала Радзюк і Ірына Аляшкевіч правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак конкурс загадак пра школьныя прыналежнасці, а таксама паведамілі пра тое, якой была першая кніга, з чаго яе выраблялі і якія яны сёння – сучасныя “жыхары” бібліятэкі. Самай эрудыраванай прызнана Валерыя Мароз. Памятнымі падарункамі адзначаны таксама Ганна Вярэніч, Вікторыя Місюн, Раман Канапацкі.

Дзеткі з задавальненнем прынялі прапанову стаць пастаяннымі чытачамі дзіцячай бібліятэкі. Цяпер кожны з іх мае ўласны фармуляр.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть