Молодежь

Планета дзяцінства

У яе ператварыліся мінулыя выхадныя для школьнікаў. Атракцыёны, салодкая вата, паветраныя шары, батуты, спаборніцтвы па фігурным ваджэнні веласіпеда, дартсе, армрэстлінгу, перацягванні каната… Усё  парадавала юных і дарослых землякоў.   

У суботу лунінчане і госці горада ўдзельнічалі ў фестывалі «Моладзь, сустракай вясну!», арганізатарамі якога выступіў райкам «БРСМ». Канцэнтрацыя  актыўных, таленавітых юнакоў і дзяўчат прымусіла выглянуць сонейка з-за аблокаў, а страсці, якія кіпелі на розных спартыўных пляцоўках, далі магчымасць уволю накрычацца балельшчыкам. Самыя маленькія дзелавіта паказвалі свае веды ў гульні-падарожжы «Што за цуд гэтыя казкі!». Захапляючымі нумарамі і харэаграфічнымі “па” парадавалі прысутных вакалісты і танцоры з розных куточкаў раёна, а дабрачынная акцыя «Мы аддаем сваё цяпло» дапамагла сабраць неабходныя рэчы для сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У нядзелю аб’ядналіся аматары актыўнага адпачынку каля Лядовай арэны на мерапрыемстве “Ура! Канікулы!”, арганізаванае аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.  Каманды школ і гімназіі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Жамчужыны Лунінеччыны», дзе перамогу атрымалі вучні элітнай установы. Вызначалі тут і самага трапнага стралка ў дартсе, спрытнага – у набіванні мяча, шчасліўчыка – у здабычы салодкага прыза. Яркасцю і каларытнасцю парадавалі ў непагадзь малюнкі на асфальце. Шчырымі ўсмешкамі на “сэлфі” (фотаздымак самаго сябе) папоўніліся старонкі ў сацыяльных сетках  школьнікаў з папяровымі губкамі і вусамі. Прыемным бонусам для навучэнцаў сталі бяс-платныя сеансы масавага катання. Дарэчы, такую магчымасць падчас канікул атрымаюць хлопчыкі і дзяўчынкі з мнагадзетных сем’яў, тыя, хто знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, сіроты, а таксама выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра  з панядзелка па пятніцу (сеансы: 12.00-12.45, 13.00-13.45, 14.00-14.45). Могуць яны наведаць і трэнажорную залу ў будні з 16.00 да 17.00. Закончыўся першы дзень канікул танцавальным флэш-мобам «Музычная вясна».

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть