Молодежь

Прыгажосць побач

цяльпукВельмі часта дзіцячыя захапленні перарастаюць у справу жыцця. Настаўніца Дварэцкай яслі-сад-СШ Ларыса ЦЯЛЬПУК пранесла праз гады шчыры інтарэс да рукадзелля, а цяпер з радасцю дзеліцца сваімі ўменнямі і вопытам з вучнямі.

Будучы школьніцай, яна вельмі любіла ўрокі працоўнага навучання. Тут пад кіраўніцтвам Валянціны Яфімаўны Мельянец навучылася вышываць, засвоіла тэхніку макрамэ. І хаця ў тыя часы з разнастайнасцю матэрыялаў было цяжкавата, дзяўчынка ўсё роўна знаходзіла спосабы для праяўлення фантазіі: у доме паўсюль былі сурвэткі, зробленыя сваімі рукамі, кветкі ў вазонах стаялі на арыгінальных падстаўках.

Часу для любімага занятку хапала не заўсёды: маленькія дзеці, дамашняя гаспадарка, праца… Аднак цяга да прыгожага не знікала. Тады на дапамогу прыйшлі фіялкі. Маленькія кветачкі не патрабуюць асаблівага догляду, а вока радуюць цэлы год. Калекцыя пачыналася з аднаго лісціка, а сёння налічвае больш за сорак відаў. Хочацца адзначыць, што дом Ларысы Яўгенаўны нагадвае кветкавы магазін: “зялёнае жыццё” квітнее ў кожным пакоі – на падаконніках, падлозе, сценах, паліцах.

Выкладае жанчына ўжо доўгі час, а навучае абслуговай працы толькі другі год. Тым не менш за такі кароткі тэрмін хутка асвоілася ў новым прадмеце. Разам з вучнямі ствараюць шыкоўныя дрэўцы з бісеру і ружы з пластыка, займаюцца пляценнем з газетных трубачак. Асаблівае месца на уроках займае дэкупаж. Пры дапамозе гэтай тэхнікі бутэлькі, скрыні, посуд, вазоны для кветак атрымліваюць другое жыццё. Спыняцца на дасягнутым Ларыса Яўгенаўна не збіраецца: увесь час шукае новыя ідэі для сваіх работ, у бліжэйшых планах настаўніцы навучыцца вышываць ізаніткаю.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть