Радзіма пачынаецца з сям’і
КультураМолодежь

Радзіма пачынаецца з сям’і

казуныСям’я КАЗУН з Бродніцы цалкам адпавядае значэнню аб’ядноўваючага іх слова. Іх – сямёра. Мама Ганна Іванаўна, тата Анатоль Міхайлавіч і дзеткі – Маша, Таня, Андрэй, Дзімка і Волечка.

Здавалася б, звычайная вясковая сям’я, са сваімі клопатамі па гаспадарцы, ды ёсць у іх штосьці прыцягальнае, асаблівае. Як кажа Ганна Іванаўна, якая зараз знаходзіцца ў водпуску па догляду за малышкай: «Мабыць таму, што ў нас сем «Я». Маша закончыла ліцэй, будзе паступаць у ВНУ, Таня – выпускніца мясцовай базавай школы – таксама  стаіць перад выбарам жыццёвага шляху. У Андрэя такі ж клопат будзе на наступны год. Дзімка і Волечка – пакуль яшчэ маленькія. Але час бяжыць. Хутка давядзецца малодшага  сыночка збіраць у школу. А там не заўважым, як з першым вялікім букетам кветак і прыгожымі белымі бантамі пераступіць ганак «храма ведаў»  Волечка».

Іх вялікі дом у Бродніцы заўсёды напоўнены дзіцячымі галасамі. Нядаўна, дзякуючы льготнаму крэдыту, Казуны змаглі зрабіць у ім рэканструкцыю і рамонт, за што ўдзячны мясцовым уладам.

Анатоль Міхайлавіч працуе ў райаграсервісе, а разам яны штодня шчыруюць на зямлі, даглядаюць за каровай, парсючкамі і свойскай птушкай. Работы па гаспадарцы шмат, але пражыць без гэтага вялікай сям’і сёння складана. Да таго ж,  бацькі ўпэўнены, што ў дзяцінстве найлепш выхоўвае менавіта праца.

Знаёмства з гэтай сям’ёй пакінула светлыя ўражанні, дзякуючы  шчырасці, святлу і дабрыні, якія Казуны нясуць людзям!

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть