Молодежь

Робіць цяжкія рэчы лёгкімі

БандарэнкаПрафесія педагогаў унікальная! Яны заўсёды застаюцца маладымі! Бо дзяцінства пранікае ва ўсе клеткі арганізма і ператварае гэты стан у лад жыцця, светаадчуванне, якое распаўсюджваецца на ўзаемаадносіны з блізкімі людзьмі, з навакольным светам.

Марына Бандарэнка – настаўнік з вялікай літары. Яна заўсёды ў руху. Яе любяць вучні і паважаюць калегі. Але галоўнае яе дасягненне – гэта ўменне натхняць сваіх вучняў на мноства карысных спраў.

У ліцэі працуе з 1994 года. Будучы выдатніцай у школьныя гады, марыла стаць юрыстам. Але раней гэту прафесію асвойвалі ў асноўным хлопцы, таму пайшла па слядах маці ў педагогі і яшчэ ні разу не пашкадавала аб гэтым.

Марына Генадзьеўна ніколі не ставіла перад сабой мэту быць паспяховай у кар’еры. Таму што кар’ера – гэта, напэўна, імкненне падняцца наверх. У гэтага ж чалавека ў жыцці трохі іншае паняцце “поспеху”. Жанчына хоча, каб дзеці, з якімі працуе, разумелі значнасць мовы і літаратуры, нават за сценамі навучальнай установы, перайшоўшы на новы адукацыйны ўзровень у ВНУ.

У дзецях, нацэленых на вучобу, таксама прысутнічае нейкая харызма. У іх ёсць сур’ёзная мэта – атрымаць веды і далей выпрацоўваць сваю жыццёвую траекторыю. Адным з такіх вучняў быў Ваня Чувілаў – выпускнік, які набраў у гэтым годзе 100 балаў па рускай мове. Зараз гэты таленавіты юнак – студэнт факультэта міжнародных адносін БДУ. Ліцэісты абсалютна розныя, але гэта не значыць, што нехта горш ці лепш за іншага. Ёй самой, каторы раз, хочацца павучыцца ў сваіх падапечных сучаснасці, мабільнасці і лёгкасці, з якой яны крочаць па жыцці! Часам гэтага не хапае.

Цяпер, задаючы сабе пытанне, без чаго не змагла б пражыць і дня, выразна разумее , што гэта сын. Больш за ўсё ў ім шануе яго чалавечыя якасці – здольнасць шчыра спачуваць, пачуццё такту і суперажыванне. Ну і, вядома ж, любоў да сваёй матулі… Ён выбраў сапраўдную мужчынскую прафесію, паступіўшы ў Акадэмію МУС. Бывае вельмі сумна без яго, асабліва па вечарах. Справіцца з дрэнным настроем дапамагае вязанне, якому ў свой час навучылася сама.

Марыць аб моцным здароўі ўсіх членаў сям’і, іх шчасці і спакоі. Для Марыны Генадзьеўны галоўнае – добры настрой блізкіх людзей і разумныя вочы дзяцей, якіх вучыць.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть