Самае цяжкае выпрабаванне
Молодежь

Самае цяжкае выпрабаванне

ЯРМАРКА ВАКАНСИЙ«Хачу! Магу! Трэба!» Гэту формулу выкарыстоўвае ў свой час, напэўна, кожны выпускнік. Галоўнае, усвядоміць, чаго хочаш і што можаш.

У аддзеле па занятасці насельніцтва прайшлі прафарыентацыйныя мерапрыемствы «Табе, выпускнік!» і «Вас чакаюць наймальнікі». Упершыню школьнікі маглі пагутарыць з прадстаўнікамі навучальных устаноў і задаць пытанні.

ХАЧУ!
– Сёння абітурыенту важна зразумець – трэба ісці вучыцца туды, дзе ў яго будзе рэальнае будучае. Прафесія, у першую чаргу, павінна быць цікавай, – лічыць галоўны спецыяліст аддзела Вольга Уладзімірава.

Яна займальна расказала аб новых, папулярных, а, самае галоўнае, запатрабаваных у раёне прафесіях, пазнаёміла з інфармацыяй, размешчанай на стэндах.

МАГУ!
Пры выбары спецыяльнасці, важна ўсвядоміць, ці ёсць адпаведныя здольнасці. У гэтым годзе дапамагчы абітурыентам вызначыцца з прафесіяй прыехалі прадстаўнікі 11 навучальных устаноў, сярод іх – Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Баранавіцкі ўніверсітэт, Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Гэтыя ВНУ карысталіся асаблівай папулярнасцю.

Не засталіся без увагі будучых студэнтаў Лунінецкія політэхнічны і сельскагаспадарчы каледжы. Многія з прысутных ўжо зрабілі выбар, але, карыстаючыся магчымасцю, актыўна ўдзельнічалі ў гутарках з прадстаўнікамі прыёмных камісій.

ТРЭБА!
Нярэдка маладыя людзі не прызнаюць рабочыя прафесіі і імкнуцца любым спосабам атрымаць вышэйшую адукацыю. Бацькі гатовы аплачваць незапатрабаванае ў плане працаўладкавання навучанне, у той час, як амаль усе наймальнікі вытворчай сферы маюць патрэбу ў кваліфікаваных рабочых кадрах.

Гэта і многае іншае спрабавалі данесці школьнікам прадстаўнікі прад-прыемстваў і арганізацый раёна – АП №10, РАУС, спартыўнага клуба “Юна”, ОРС станцыі Лунінец, КБА і філіяла “Харчтавары” райспажыўтаварыства.

Арганізатары мерапрыемства акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў раёне занадта многа бухгалтараў, эканамістаў, юрыстаў. А ў дэфіцыце – спецыялісты будаўнічага профілю, медыкі, інжынеры, ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, экскаватаршчыкі, бульдазерысты.

У прафарыентацыйных мерапрыемствах узялі ўдзел вучні гарадскіх і Бастынскай СШ, а таксама ліцэісты.

Галоўнае, што зразумелі юнакі і дзяўчаты, – для паўнацэннага жыцця перш-наперш неабходна стаць спецыялістам. І зусім не важна, будзеце вы з вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ці проста рабочым. Глыбокія веды, прафесіяналізм – вось што заўсёды запатрабавана.

У аддзеле па занятасці насельніцтва прайшлі прафарыентацыйныя мерапрыемствы «Табе, выпускнік!» і «Вас чакаюць наймальнікі». Упершыню школьнікі маглі пагутарыць з прадстаўнікамі навучальных устаноў і задаць пытанні.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть