МолодежьОфициально
Самая вялікая «сям’я»
ў раёне – СШ№2 г. Лунінца – сёння налічвае 1138 вучняў. Гэта на 25 чалавек (цэлы клас) больш, чым летась.
Новы навучальны год школа сустрэла дзіцячай гаманой ва ўтульных памяшканнях. Акрамя гэтага, сёлета ў навучальнай установе ўдалося памяняць практычна ўсё начынне харчблока. Тут устаноўлены 2 новыя электрычныя пліты, посудамыйная машына, воданагравальнікі, прыстасаванне для чысткі бульбы і іншыя патрэбныя рэчы. На ўсё гэта з раённага бюджэту выдаткавана больш як 180 мільёнаў рублёў.
Віншуючы вучняў школы, іх бацькоў і настаўнікаў з пачаткам новага навучальнага года, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч на ўрачыстай лінейцы з гэтай нагоды пажадаў плёну ва ўсіх справах і для ўмацавання здароўя дзетвары падарыў набор мячоў.