КультураМолодежь

Самы смачны брэнд

дворецМногія раёны маюць славутасці, цікавыя мясціны, своеасаблівыя “візітоўкі”. Лунінеччына ўсё ярчэй заяўляе пра сябе клубніцамі. Невыпадкова менавіта гэта ягада стала брэндам раёна. А першае свята, прысвечанае ёй, у выхадныя адбылося ў Дварцы – “клубнічнай сталіцы” краіны.

дворец6Разнастайнасцю арыгінальных вырабаў віталі гасцей выставы “Лунінецкія клубніцы” і “Шчадроты Палескага краю”. Вось дык фантазёры нашы ўмельцы! На галоўнай сцэне разгарнулася дворец4ўрачыстая частка – з добрым пачаткам павіншавалі сабраўшыхся старшыня райсавета Віталь Адзішчаў і начальнік аддзела культуры райвыканкама Ганна Баецкая. Яны ж уручылі дыпломы ў розных намінацыях прадстаўнікам працоўных калектываў, якія былі задзейнічаны ў арганізацыі свята, а таксама пераможцам раённых конкурсаў. Прыемна, што сярод адзначаных і пастаянныя аўтары “Лунінецкіх навін”, творы якіх пра цуда-ягаду змешчаны на спецыяльнай старонцы мінулага нумара газеты.

дворец5Работнікі райспажыўтаварыства і ОРС НОД-2 паклапаціліся пра тое, каб працаваў выязны гандаль з разнастайнымі прысмакамі і напіткамі. Настаўнікі мясцовай школы і іншых навучальных устаноў раёна дапамаглі ў арганізацыі работы з дзецьмі – праводзілі конкурсы, малявалі, стваралі партрэты. дворец2Аддзел па фізкультуры, спорту і турызме наладзіў для мужных і спрытных спаборніцтвы, якія карысталіся вялікай папулярнасцю. Работніцы дзіцячай бібліятэкі запрашалі сфатаграфавацца ў спецыяльна вырабленых маляўнічых шаблонах. Прадпрымальнікі прапаноў-валі нязменныя для масавых мерапрыемстваў салодкую вату і папкорн.

дворец3Сцэнай тым часам завалодалі самадзейныя артысты. Ногі самі пускаліся ў скокі ад прыгожых беларускіх песень у выкананні дварэцкіх “Вандроўнікаў”, кажан-гарадоцкай “Сустрэчы”, дзятлавіцкага “Світанка”… Парадавалі прысутных Максім Перапёлкін, Генадзь Шэўчык і прадстаўнікі сельскагаспадарчага каледжа. Шчыра лунінчане віталі выступленні нашых суседзяў – самадзейных калектываў “Крыніцы” з Пінскага раёна і “Церабяжоўскія харашухі” са Століншчыны.

А вечарам моладзь і людзі больш сталага ўзросту з задавальненнем адпачывалі на свежым паветры, танцавалі і… думалі пра новае “клубнічнае” свята, якое абяцае стаць на Лунінеччыне традыцыйным летнім мерапрыемствам. Як кажуць, “хораша папрацавалі, трэба добра адпачыць!”.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть