Молодежь

Сэрца, розум, дабрыня

Гэтыя якасці павінны вылучаць сучасных маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Менавіта такія юнакі і дзяўчаты сабраліся на пасяджэнне VII Пленума раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Сакратароў “пярвічак”  прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, службаў і сельгаскааператываў з Лунінца і Мікашэвіч гасцінна прынялі ў актавай зале полі-тэхнічнага каледжа. Удзель-нікі пленума абмеркавалі вынікі работы райкама БРСМ у 2013-ым і перспектывы на сёлетні год, выбралі дэлегатаў на V раённую справаздачна-выбарчую канферэнцыю, якая адбудзецца ў красавіку, засяродзілі ўвагу на правя-дзенні да 28 лютага справаздачна-выбарчых сходаў у пярвічных арганізацыях, а таксама вылучылі 13 прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27 склікання.
Пасля афіцыйнай часткі в.а. першага сакратара райкама БРСМ Юлія Шчур падвяла вынікі конкурсу на лепшую “пярвічку” 2013 года. Высокага звання ўдастоены: сярод устаноў адукацыі – СШ №4 г. Лунінца (сакратар Юлія Богуш), сярод сельгаскааператываў – СВК “Чучавічы” (Алена Муравейка). У намінацыі “Лепшы сакратар года” перамогу святкавала Наталля Патрушава з політэхнічнага каледжа. Яе калега з сельгаскаледжа Кацярына Якубовіч адзначана за плённую работу са сродкамі масавай інфармацыі. Усе пераможцы атрымалі Граматы і памятныя падарункі. Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас навучэнцаў політэхнічнага каледжа Вікенція Калянковіча і Максіма Глушаня, байцоў маладзёжнага атрада аховы правапарадку, за цеснае супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі.
Каб дасягнуць пастаўленых мэтаў, актывісты мала-дзёжнага руху вырашылі і надалей выяўляць аднадумцаў, пашыраць свае рады, не забываць пра работу пат-рыятычнага выхавання і пастаянна дзеючы праект “100 ідэй для Беларусі”, удасканальваць дзейнасць студэнцкіх, добраахвотных і валанцёрскіх атрадаў, ініцыіраваць рэалізацыю новых праектаў, накіраваных на пашырэнне ўдзелу мала-дзёжнага саюза ў інтэрнэт-прасторы, і іншыя задачы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть