Молодежь

«Сэрцайкі» ад БРСМ

15Рэспубліканская акцыя «За любімую Беларусь!» прайшла на Лунінеччыне. Арганізатарам выступіў райкам БРСМ. Падчас мерапрыемстваў актывісты з СШ №4 райцэнтра прынялі ўдзел у афармленні калектыўнага калажа.

– Упэўнены, што ў апошні зімовы месяц кожнаму з нас хочацца ўвагі і цяпла, а гэты святочны дзень – выдатная нагода, каб падарыць іх адзін аднаму. Чым больш добрых спраў, тым лепш для жыцця краіны і грамадства, – адзначыў першы сакратар Ігар Гаргун.

Кожны ўдзельнік стараўся паказаць сваё пазітыўнае стаўленне да жыцця, роднай краіны, сям’і, школы, калектыву. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымацоўвалі да вялікага палатна вырабленыя з паперы чырвона-зялёныя сэрцайкі, на якіх пісалі добрыя словы і пажаданні роднай Беларусі.

Акрамя гэтага, ва ўстанове адукацыі працавала пошта закаханых.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть