МолодежьЭкология

Смецця больш няма

Дзякуючы неабыякаваму стаўленню моладзі да навакольнага асяроддзя, наш горад далучыўся да грамадзянскага экалагічнага руху “Смецця.Больш.Няма”. Праект аб’ядноўвае каля сотні гарадоў з 6 краін СНД і кожны дзень працягвае пашырацца.

“Яго  сутнасць заключаецца ва ўборцы  смецця на валанцёрскай аснове,кажа “зялёная” актывістка Ганна Марза. – Мы лічым, што экалогія – гэта сфера, якой павінен быць за-цікаўлены кожны”.

Асноўную частку ініцыятыўнай групы ў Лунінцы складаюць ліцэісты. Першая экалагічная акцыя адбудзецца заўтра, 14 верасня. Пачатак – у 10.00. Плануецца прыбраць тэрыторыю лесу, які знаходзіцца паміж ліцэем і сельскагаспадарчым каледжам. Гэта папулярнае месца для адпачынку і праз яго пралягае безліч сцежак, таму смецця тут, на жаль, шмат.

Дата мерапрыемства невыпадковая: у гэты ж дзень пройдзе Сусветная ўборка “Зробім!-2013”.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть