Молодежь

Смела ісці да сваёй мэты

100 вопросов Рафалович

Падчас правядзення ў Дварэцкай яслі-сад-СШ маладзёжнага праекта «100 пытанняў даросламу» школьнікі гутарылі са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам РАФАЛОВІЧАМ.

Пытанні кіраўніку сыпаліся адно за другім: “Чаму пасля школы абралі прафесію настаўніка?”, “Ці падабаецца цяперашняя работа?”, “Колькі зарабляеце?”, “Якія мары і мэты?”, “Што самае галоўнае ў жыцці?”. Кароткімі, лаканічнымі, але зразумелымі адказамі, цікавымі і жартоўнымі гісторыямі з жыцця Віктар Анатольевіч прыцягнуў увагу юнакоў ідзяучат.

Падлеткі даведаліся, што на выбар прафесіі паўплывалі бацькі — настаўнікі. Другую вышэйшую адукацыю атрымаў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Па словах В.А. Рафаловіча, ён ніколі не быў ідэальным, але свайго жыццёвага прынцыпу — ніколі не здавацца і смела ісці да сваёй мэты — стараецца прытрымлівацца заўсёды. Галоўнае — памятаць, што толькі выхаваўшы ў сабе сілу волі, прыстойнасць, можна пераадолець любыя перашкоды і вырашаць пастаўленыя задачы.

Далей высветлілася, што пытанні і праблемы, якія хвалююць сённяшніх школьнікаў, не такія дзіцячыя, як можа спачатку паказацца:

—    Чаму у Бродніцы пасля 23.00 не гараць вулічныя ліхтары?

—    У апошні час узнікла праблема з рэжымам вячэрняга асвятлення. Згодна з новым графікам, у мэтах эканоміі святло гарыць з 19.00 да 23.00, пасля чаго ліхтары свецяць толькі у пачатку і канцы вёскі.

Юнакоў і дзяўчат цікавіла, калі у школе з’явяцца новыя трэнажоры, як павысіць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу, якія прыярытэты павінны быць у маладых людзей пры выбары будучай прафесіі? Школьнікі спыталі таксама аб магчымасці ўплыіву народных абраннікаў на рашэнне актуальных сацыяльных праблем.

—    Самае галоўнае у рабоце дэпутатаў — быць сумленным са сваім выбаршчыкам, — лічыць Віктар
Анатольевіч. — Да нас звяртаюцца людзі з самымі рознымі праблемамі, пачынаючы ад афармлення малышоў у дзіцячы сад, добраўпарадкавання двара, заканчваючы просьбай аб юрыдычнай дапамозе. Неабходна правільна разлічваць свае сілы і магчымасці, калі абяцаеш вырашыць праблему. У нас ёсць паўнамоцтвы, якія дазваляюць звярнуцца у любую інстанцыю, да любога чыноўніка за тлумачэннем. Па магчымасці стараемся дапамагчы кожнаму.

Пасля завяршэння мерапрыемства дэпутат запэўніў, што сустрэчай застаўся задаволены.

— Я чакаў шчырага і цёплага дыялогу са школьнікамі. Хацеў у даступнай форме расказаць аб асноўных этапах станаўлення асобы і рабоце раённай улады. Думаю, што ўсё атрымалася.

Натхнёныя цікавай размовай, падлеткі падзякавалі за візіт і адзначылі, што будуць рады новым сустрэчам.

Марына Арэшка

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть