Спявачкі і проста прыгажуні

Усе гэта можна смела сказаць пра вучаніц 10 “Б” класа СШ №4 Ліану ЖУК і Ангеліну КРУГАВЕЦ. Дзяўчаты папоўнілі рады маладзёжнага руху на Лунінеччыне. Урачыстая цырымонія ўручэння членскіх білетаў БРСМ адбылася ў СШ №2 райцэнтра.
Ва ўпрыгожанай плакатамі і кветкамі актавай зале сабраліся прадстаўнікі ўсіх школ раёна. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся в.а. першага сакратара райкама Юрый Паўловіч. Ён расказаў пра аб’яднанне, яго ролю ў жыцці маладых людзей, якія праходзяць школу грамадзянскага сталення. Старшыня раённага савета ветэранаў Надзея Лазіцкая падзякавала падлеткам за тое, што яны праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю, дапамагаюць пажылым людзям і аказваюць шэфскую падтрымку арганізацыі. Ганаровы госць, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Дабрынец падзяліўся сваімі ўспамінамі. Загадчык сектара па справах моладзі, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Молчан адзначыў, што калі дзецям падабаецца творчая дзейнасць, яны актыўныя і ініцыятыўныя, дасягнулі 14-гадовага ўзросту, то маладзёжная арганізацыя іх чакае.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам з удзелам самадзейных артыстаў школ №2 і 4 г. Лунінца, в. Бастынь.
Марына Арэшка